Tribuna/Футбол/Блогі/Капiтан «Смаргоні» адзначыў 33-годдзе голам – да таго пайшоў з абаронцаў у форварды, i гэта далёка не першая рэзкая змена ў яго жыццi

Капiтан «Смаргоні» адзначыў 33-годдзе голам – да таго пайшоў з абаронцаў у форварды, i гэта далёка не першая рэзкая змена ў яго жыццi

Нават імя ў камерунскага беларуса было iншым.

Аўтар — Pam-pam
21 красавіка, 23:59
Капiтан «Смаргоні» адзначыў 33-годдзе голам – да таго пайшоў з абаронцаў у форварды, i гэта далёка не першая рэзкая змена ў яго жыццi

19 красавiка ў матчы 5-га тура футбольнай «вышкi» «Смаргонь» дома згуляла ўнічыю з «Гомелем» (2:2). Адкрыў лiк у матчы капiтан гаспадароў Цярэнцій Луцэвіч – на 23-й хвіліне ператварыў нязручны адскок у прыгожы гол з развароту.

Гэта быў нядрэнны падарунак самому сабе – у той дзень Луцэвiчу споўнiлася 33. А гол быў ужо другiм у сезоне – першы аформiў у вароты брэсцкага «Дынама» у сваiм 300-м матчы у Д1.

Луцэвiч наогул абаронца, але ў гэтых гульнях выходзіў на поле у ролi цэнтрфорварда. Змена амплуа здарылася адразу пасля разгрому ад мінскага «Дынама» ў першым туры (0:5) і ажывіла каманду з Гродзенскай вобласці.

Футбаліста такія радыкальныя перамены не палохаюць. Ён кажа, што гатовы гуляць там, дзе яму скажуць, і ўзгадваць «маладыя гады ў мінскім «Дынама» – хаця там рослага выхаванца «Мiнска» (тады яшчэ «Змены») як раз перакваліфікавалі з атакi ў абарону.

Зрэшты, туды-сюды Луцэвiчу змяняюць амплуа далёка не ўпершыню. Такое прадзелывалі ў «Гранiце», «Мінску», «Смалявічах» і «Нафтане». Але найбольш паспяхова атрымалася ў 2016-м у «Тарпеда-БелАЗ» – тады ў ролі нападаючага гулец вызначыўся шасцю галамі ў 8 матчах, а «Icлачы» нават аформiў дубль.

Часта мяняў Луцэвiч і месца працы – «Смаргонь» стала для яго ўжо 13-м клубам. Спробаў за мяжой пры гэтым было ўсяго дзве. У студзені 2017-га абаронца перайшоў у азербайджанскі «Нефтчы», але за паўгода згуляў толькі пяць матчаў. А зімой 2020-га Луцэвіч паехаў у «Кызыл-Жар», дзе склалася яшчэ горш – абаронца правёў адну гульню на лаўцы, пасля чаго не трапляў нават у заяўку.

Але i гэта не ўсе перамены у бiяграфii футбаліста. Да 2013 года ён значыўся ў дакументах як Вабга Тʼенчэн. Справа ў тым, што гулец нарадзiўcя ў Камеруне – у мясцовага бацькi ды беларускай мацi. Але калi хлопчыку не было i года, мужчыны не стала – i маці адвезла дзiцё ў Беларусь на выхаванне да бабулі. Тая, дарэчы, і прывяла яго ў футбол.

У 21 год Тʼенчэн усё ж сабраў паперы ды змянiў пашпарт. Iмя Цярэнцiй яму далi пры хрышчэннi яшчэ ў дзяцiнстве – i праз гэта шмат хто называў яго Цiры. Луцэвiч – прозвiшча бабулi, якая выхавала гульца.

Цяпер Луцэвiч – адзiн з лiдараў «Смаргоні» не толькi па гульнi, але i па заробку. Але гэта не складана – паводле інфармацыі «Трыбуны», Луцэвiч атрымлiвае ўсяго прыкладна дзве тысячы беларускіх рублёў (прыкладна 600 долараў). Проста iншым гульцам клуба даюць у сярэднiм прыблiзна 1200 рублёў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты