Tribuna/Хакей/Блогі/Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы

Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы

Тромб, машына, акно.

Аўтар — bytribuna com
19 сакавіка, 13:30
Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы

У ноч з панядзелак на аўторак стала вядома, што ва ўзросце 42 гадоў з жыцця пайшоў Канстанцін Кальцоў – былы гулец НХЛ і зборнай Беларусі, патэнцыйны трэнер мінскага «Дынама», бойфрэнд Арыны Сабаленкі. Вядома, што жыццё мужчыны абарвалася ў ЗША, але пакуль няма ніякай афіцыйнай версіі наконт таго, з якой прычыны гэта адбылося. Расказваем, якія варыянты абмяркоўвае хакейнай супольнасць (на сёння гэта ўсё выключна чуткі).

Адарваўся тромб

Такую версію распаўсюджвае сайт smartpress.by са спасылкай на неназванага супрацоўніка прэс-службы «Салавата Юлаева» – уфімскага клуба КХЛ, дзе апошнія пару сезонаў працаваў Кальцоў. Гэтая інфармацыя не выклікае вялікага даверу. Былы гулец НХЛ пайшоў з жыццё ў ЗША. Нават мясцовыя медыі пакуль не паведамляюць акалічнасцяў сітуацыі. Як пра іх даведаліся ў «Салаваце»? Чаму не згадалі ў афіцыйнай заяве, якую выпусціў клуб? Тым не менш некаторыя англамоўныя крыніцы ўжо тыражуюць гэтую версію.

Нешта з машынай

Былы трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў са спасылкай на свайго сына, які калісьці таксама гуляў у хакей, сказаў, што смерць Кальцова нейкім чынам звязаная з машынай. Праўда, спецыяліст выказаўся не вельмі ўпэўнена і звярнуў увагу на тое, што афіцыйнай версіі пакуль няма.

Выпаў у акно

Такі канец Кальцова ў хакейным свеце абмяркоўваюць найболей. Нібыта спецыяліст з нейкай прычыны выйшаў у акно шматпавярховага будынка і загінуў у выніку падзення. Ці то проста трагічны інцыдэнт, ці то нешта іншае – гэта вобласць дагадак, куды ніхто не наважваецца заходзіць.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты