Усе навіны

Былы вясляр Шурмей пра вайну ва Украіне: «Тут пад сраку нагой дадзім. Потым на Радзіму вернемся і там пад сраку нагой дадзім»

25 снежня 2022, 15:57

Ваяр Палка Каліноўскага і ўдзельнік двух Алімпійскіх гульняў у веславанні Павел Шурмей запісаў відэа на радзіме ўкраінскага анархіста Нестара Махно.

«Бачыш, бацька Махно. Такое жыццё. Ты тут маскалёў ганяў сто гадоў таму, адно стагоддзе таму. Зараз разам ганяем з хлопцамі вашымі. Нічога, тут пад сраку нагой дадзім. Потым на Радзіму вернемся і там пад сраку нагой дадзім. Слава Украіне! Жыве Беларусь!», — сказаў Шурмей.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.