Усе навіны

Экс-вясляр Шурмей: «Ці існуе для мяне беларускі спорт? Хто застаўся ў сістэме і трэніруецца – біямаса. Яны нібыта пуцінскае гарматнае мяса, якое гіне ва Украіне»

23 сакавіка 2023, 20:41

Экс-вясляр і ўдзельнік дзвюх Алімпіяд Павел Шурмей, які ваюе ва Украіне, расказаў «Нашай Ніве», што думае пра беларускі спорт зараз.

«Ці існуе для мяне беларускі спорт? Зараз няшмат пра гэта думаю. Тыя спартоўцы, трэнеры і працаўнікі спартовай сферы, якія ў 2020 годзе падпісаліся пад лістом за сумленныя выбары, сказалі сваё слова. Астатнія, хто застаўся ў сістэме і цяпер трэніруецца – мне няма чаго пра іх казаць, біямаса ёсць біямаса. Яны нібыта пуцінскае гарматнае мяса, якое тут гіне», – сказаў Шурмей.