Усе навіны

Шурмей пра рашэнне паехаць ваяваць: «Як нармальны чалавек можа паступіць інакш?»

19 чэрвеня, 16:19

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-грэбец і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў пра тое, як прыняў рашэнне ехаць на фронт і першым баі.

– Як вы прыйшлі да рашэння ехаць на фронт, ваяваць?

– Як нармальны чалавек можа паступіць інакш?

Першы раз я пабываў ва Украіне яшчэ ў 1997 годзе. У мяне жонка ўкраінка, у мяне шмат сяброў украінцаў. Я люблю Украіну. У 2014 годзе мне не хапіла нейкага трыгера прыехаць бараніць Украіну. Цяпер у мяне нават ні секунды сумневаў не было.

Я прачнуўся раніцай, у той момант я знаходзіўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, прачытаў паведамленне ад жонкі аб тым, што Мікалаеў абстрэльваецца.

Наогул у навінах усе стужкі навін аб вайне, аб агрэсіі Расіі ва Украіну, мільгалі.

Таму для мяне імгненнае рашэнне.

– Як успамінаеце першы момант, калі вы ўжо апынуліся на вайне?

– Ірпень, знакаміты разбураны мост, царква, пераправа па нейкіх падручных сродках, дошкі праз раку ляжачыя, абстрэлы першыя, мінамётныя, артылерыйскія. Вось так пачалася вайна.

Мой першы бой пачаўся з таго, што я размаўляў з украінцам.

Яго звалі Валодзя, пазыўны Бронза.

Ён ветэран баявых дзеянняў у Афганістане. З 2014 года ваяваў і абараняў Украіну. Ён на гадоў 10 быў старэйшы за мяне. Ён вельмі здзівіўся.

Потым узрадаваўся, што мы, беларусы, прыехалі дапамагаць ім у гэтай барацьбе. За паўгадзіны да гэтага мы пазнаёміліся. За паўгадзіны да пачатку бою. І вось мы стаім з ім, размаўляем. Пачынаецца мінамётны абстрэл.

Першым жа стрэлам нас кідае дваіх на падлогу. Гэта другі паверх быў. Я падняўся, а ён не.

На жаль, ён быў смяротна паранены. Праз некалькі хвілін мне прыйшлося закрыць яму вочы. Вось так мой першы бой пачаўся, – сказаў Шурмей.