Усе навіны

Удзельнік АГ і каліновец Шурмей: «Расійскі алімпійскі чэмпіён спачатку пісаў, што не ўсё так проста, трэба паразмаўляць»

28 ліпеня, 11:27

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў пра падтрымку на вайне ад былых калег.

«Калі казаць пра спартсменаў, весляроў расійскіх адзін хлопец напісаў Лене (жонцы Шурмея былой вяслярцы зборнай Украіны Алене Бурак – Tribuna.com). Ён прасіў прабачэння за тое, што робіць Расія і словы падтрымкі напісаў.

Яшчэ адзін з былых калег, алімпійскі чэмпіён спачатку пісаў, што не ўсё так проста, трэба паразмаўляць. Але я проста адказаў: «Нам няма пра што размаўляць, бо бамбяць Мікалаеў, Кіеў, а не Маскву. І пра што нам размаўляць? Што не так проста?»

Я маю ў Расіі родных, добрых нармальных людзей, якія разумеюць усё, што адбываецца. Нават адразу прасілі прабачэння за тое, што адбываецца», – сказаў Шурмей.