Усе навіны

Касцюк пра перамогу на турніры WTA 250: «Хачу прысвяціць гэты тытул Украіне і ўсім людзям, хто змагаецца і гіне зараз»

6 сакавіка 2023, 10:14

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (WTA №40) пракаментавала сваю перамогу на турніры WTA 250 у амерыканскім Осціне.

«Кожнаму, хто знаходзіцца тут (на арэне – заўв. Tribuna.com), і кожнаму, хто глядзіць (трансляцыю – заўв. Tribuna.com), асабліва ва Украіне, я хачу сказаць – Слава Украіне.

Я хачу прысвяціць гэты тытул Украіне і ўсім людзям, хто змагаецца і гіне зараз.

Вельмі асаблівы момант. Дзякуй кожнаму, хто прыклаў руку да арганізацыі гэтага турніру, шмат часу і працы спатрэбілася, гэта было нялёгка.

Яшчэ на лёсаванні я казала, што адчуваю сябе тут як дома», - сказала Касцюк.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.