Усе навіны

Украінка Калініна не паціснула руку расіянцы Калінскай пасля матчу на турніры WTA 500 у Чарльстане

4 красавіка 2023, 09:39

Украінская тэнісістка Ангеліна Калініна (№28 WTA) не паціснула руку расіянцы Ганне Калінскай (№64 WTA) пасля паражэння ў першым крузе турніру WTA 500 у Чарльстане, ЗША – 6(6):7(8), 4:6.

Пасля заканчэння матча Калінская падышла да сеткі для традыцыйнага поціску рукі, аднак Калініна адразу накіравалася збіраць рэчы.

Раней Марта Касцюк адмаўлялася ад поціскаў рукі з расейкамі Варварай Грачовай і Анастасіяй Патапавай.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.