Усе навіны

Арына Сабаленка: «Калі Касцюк мяне ненавідзіць, то добра. Я нічога не магу з гэтым зрабіць»

26 траўня, 16:52
1

Беларуска Арына Сабаленка напярэдадні матчу з украінкай Мартай Касцюк падзялілася меркаваннем аб адносінах адзін з адным.

Нагадаем, што раней Касцюк неаднаразова адмаўлялася паціскаць руку беларускім спартсменкам, а таксама выказвалася пра Арыну Сабаленку і яе пазіцыю.

– Калі яна [Касцюк] мяне ненавідзіць, дык добра. Я нічога не магу з гэтым зрабіць.

Будуць людзі, якія мяне любяць. Будуць людзі, якія мяне ненавідзяць. Магчыма, яна мяне ненавідзіць, аднак я не адчуваю да яе нічога падобнага, – сказала Сабаленка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.