Усе навіны

Украінка Касцюк: «Нянавісці да гульцоў з краін-агрэсараў няма, я проста іх не паважаю. Сабаленка ездзіць у Расію, не вывозіць сям'ю»

27 траўня, 22:21

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№39 WTA) пракаментавала словы беларускі Арыны Сабаленка (№2 WTA), якая лічыць, што ўкраінка яе ненавідзіць.

«Я прыязджаю на турнір, я хачу выйграць кожны матч, які я гуляю. Адзінае, што я раблю, – я не цісну руку.

Я ніколі не казала ні ў інтэрв'ю, ні ў асабістых зносінах – ні Арыне Сабаленка, ні любому іншаму – што ненавіджу яго. Нават не ведаю, як каментаваць, чаму яна менавіта так пачала пра гэта казаць.

Для мяне гэта гісторыя не пра эмоцыі, таму што нянавісць – гэта эмоцыя, а гэта гісторыя пра павагу. Па-першае, я не магу адчуваць павагі да яе выбару працягваць ездзіць у Расію, трэніравацца там, мець зносіны з расійскай прэсай. Не вывозіць сямʼю з краін-агрэсараў, маючы дастатковыя фінансавыя магчымасці для гэтага кроку.

Я б не змагла змірыцца сама з сабой, калі мая краіна такое робіць, а я застаюся там, дзе людзі вакол проста працягваюць жыць сваім жыццём, адпачываць, забаўляцца па-ранейшаму.

Па-другое, асабіста для мяне занятак тэнісам – гэта было не толькі аб уласным развіцці, грошах, камфорце, дапамозе сваёй сямʼі і г. д.

Галоўнае – гэта магчымасць нешта змяніць, змяніць да лепшага. Сабаленка пасля гэтага турніру можа стаць першым нумарам у такім папулярным спорце. Маючы такую вялікую аўдыторыю, такі ўплыў у свеце, яна ад яго адмаўляецца. Які мэсэдж яна нясе ў свет?

Мы ж гаворым пра тое, што людзей забіваюць, а чуем у адказ, што трэба пакінуць спорт па-за палітыкай. Але калі вайна прыходзіць у твой дом, яна не выбірае, спартсмен ты ці не. Гэта не палітыка, гэта не пра выбары, не пра законы ці нешта ў гэтым родзе.

Вайна – гэта вайна, і ўсе мы ведаем, як Расія і Беларусь ваююць супраць Украіны, як расстрэльваюць мірнае насельніцтва, як чаруюць цывільных, крадуць рэчы з дамоў, гвалцяць дзяцей, вывозяць іх з Украіны.

Гэта генацыд украінскага народу, гэта не палітыка. Мы ж не на ўзроўні дзіцячага садка тут, калі хтосьці кажа, што кагосьці любіць ці ненавідзіць. Я проста не магу паважаць такую пазіцыю, калі гаворка ідзе пра падзеі, якiя карэнным чынам змяняюць свет – такія, як вайна.

Увогуле, я скажу так: у мяне няма нянавісці ні да каго з гульцоў з краін-агрэсараў. Я проста іх не паважаю. Для мяне, калі шчыра, няма ніякай розніцы, калі мяне там хто ненавідзіць ці любіць ці нешта яшчэ, таму што гэта эмоцыі. Для мяне важна калі мяне паважаюць, таму што павага – гэта не эмоцыя. Вось, што я думаю з гэтай нагоды», – сказала Касцюк.