Усе навіны
Video

Украінку Касцюк асвісталі гледачы за тое, што яна не паціснула руку Сабаленка на «Ралан Гарос»

28 траўня, 14:30

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№39 WTA) прайграла беларусцы Арыне Сабаленка (№2 WTA) у першым крузе «Ралан Гарос» – 3:6, 2:6.

Пасля завяршэння матча тэнісісткі паціснулі руку суддзі на вышцы, а пасля ўкраінка не падала руку беларусцы.

Гледачы на трыбунах асвісталі Касцюк за такі ўчынак.

Нагадаем, што Марта не ўпершыню не паціскае рукі сваім саперніцам з Расіі і Беларусі.