Усе навіны

Дзмітрый Кулеба: «Тым, хто асвістваў Касцюк, трэба наведаць Бучу, куды расійскае войска прыйшло з Беларусі»

29 траўня, 17:11

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба падтрымаў Марту Касцюк (№39 WTA), якую асвісталі гледачы за тое, што яна не паціснула руку беларусцы Арыне Сабаленка на «Ралан Гарос».

«Я падтрымліваю Марту Касцюк, якую асвісталі за адмову паціснуць руку беларусцы Арыне Сабаленка. Тым, хто асвістваў, трэба наведаць Бучу, куды расійскае войска прыйшло з Беларусі і нішчыла мірнае насельніцтва.

Або бегаць у сховішча, калі ў Беларусі ўзлятае расійскі самалёт. Тады свісціце», – напісаў Кулеба.