Усе навіны

Леся Цурэнка: «Не бачу дакладнай прычыны вяртаць расіян і беларусаў, таму што нічога не змянілася – вайна працягваецца»

31 траўня 2023, 18:15

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка (№66 WTA) падзялілася думкамі пра вяртанне расіян і беларусаў у міжнародны спорт.

Ці ёсць асцярогі, што калі брытанцы аплачваюць пражыванне, то вы і іншыя ўкраінцы не захочаце рабіць публічныя заявы падчас «Уімблдона», ці вы лічыце, што вы захочаце казаць пра тое, што адбываецца, незалежна ад таго, якія заахвочванні яны прапануюць?

– Я не думаю, што гэта нешта накшталт, калі мы атрымаем нешта падобнае, мы не павінны казаць, разумееце. Я ўсё яшчэ адчуваю, што ёсць шмат пытанняў, такіх як будучыя Алімпійскія гульні ў Парыжы, гэта значыць я не магу зразумець, што на самой справе змянілася, што год таму так шмат спартсменаў па ўсім свеце былі адхілены ад спорту, а зараз яны вяртаюцца. Я не бачу дакладнай прычыны для гэтага проста таму, што насамрэч нічога не змянілася. Вайна працягваецца. Калі вы прынялі рашэнне год таму, што прымусіла вас змяніць яго? На мой погляд, на тое няма ніякіх прычын.

Таму я думаю, што гэта да гэтага часу той мэсыдж, пра які трэба казаць. Што, ці ведаеце, нічога не змянілася. Вайна працягваецца. Я думаю, гэта крок назад для Міжнароднага алімпійскага камітэта ды іншых арганізацый. Яны проста паказваюць, на мой погляд, дрэнны прыклад на будучыню. Я думаю, што ўсе санкцыі і ўсё гэта было зроблена для таго, каб паказаць, што вы не можаце проста так уварвацца ў іншую краіну, вы не можаце проста прыйсці ў 4 раніцы ў іншую краіну і пачаць яе бамбаваць. Таму я лічу, што гэта моцны пасыл, які трэба данесці. І калі мы ці іншыя арганізацыі робяць такія крокі назад, мы павінны сказаць ім, што яны не маюць рацыі, і мы павінны працягваць казаць пра гэта, – сказала Цурэнка.