Усе навіны

WTA: «У сувязі з ганебнай вайной паважаем пазіцыю ўкраінак адмовіцца ад традыцыі поціску рукі з саперніцамі з Расіі і Беларусі»

11 ліпеня, 00:04

WTA апублікавала афіцыйную заяву пра адмову ўкраінскіх тэнісістак паціскаць рукі саперніцам з РФ і Беларусі.

«Пасля прыкрых абставінаў і непаразуменняў ва ўчорашнім матчы на «Уімблдоне» (разам з іншымі матчамі за апошнія некалькі тыдняў), WTA хацела б надаць яснасць наконт пасляматчавых поціскаў рукі.

У сувязі з ганебнай вайной, якая працягваецца, WTA паважае пазіцыю ўкраінскіх спартсменаў адносна адмовы ад традыцыі поціску рукі з саперніцамі (з Расіі і Беларусі) у канцы матча, паколькі гэта асабістае рашэнне. У нас адны з лепшых у свеце заўзятараў, мы ўдзячныя за іх запал і адданасць, а таксама дзякуем ім за разуменне і павагу да спартсменаў», – гаворыцца ў заяве WTA.

Учора, 9 ліпеня, Эліна Світоліна абыграла беларуску Вікторыю Азаранку ў 1/8 фіналу «Уімблдона» – 2:6, 6:4, 7:6. Украінка не паціснула руку саперніцы пасля матча.