Усе навіны

Украінская тэнісістка Світоліна: «Заклікаю міжнародныя спартыўныя федэрацыі паважаць нашае рашэнне не ціснуць рукі расіянам і беларусам»

28 ліпеня, 18:09

Першая ракетка Украіны Эліна Світоліна адрэагавала на рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

«Мы не ціснем рукі расійскім і беларускім спартсменам. Гэта нашая пазіцыя. Заклікаю міжнародныя спартыўныя арганізацыі і федэрацыі паважаць нашае рашэнне.

Уся наша любоў і павага – Вользе Харлан», – напісала Світаліна.

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) вырашыла дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.