Усе навіны

Світоліна пра Сабаленку, якая пасля іх матчу сказала, што не падтрымлівае вайну: «Прайшло ўжо 1,5 года, гэта было не адразу пасля ўварвання»

31 ліпеня, 23:40

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна распавяла, ці значаць для яе нешта словы Арыны Сабаленкі, якая пасля іх матчу заявіла, што не падтрымлівае вайну і Аляксандра Лукашэнку.

«Калі яна сказала гэтыя словы падчас прэс-канферэнцыі, то прайшло ўжо 1,5 года, гэта было не адразу пасля ўварвання.

Менавіта тады быў той момант, калі мы чакалі такіх заяў. І толькі калі яна перамагла мяне, яна пра гэта ўспомніла. І ў нас ужо ўзнікалі розныя сітуацыі да гэтага.

Разумееце, поўнамаштабная вайна доўжыцца 1,5 года, мы чакалі такіх заяў крыху раней. І ўсё гэта ў купэ з рознымі каментарамі, якія гучалі ў наш адрас, і з хейтам, і з любоўю.

Для нас гэта складана. Мы тыя, хто мы ёсць, і наша краіна ў стане вайны, яна моцна пакутуе. І адбываецца многае, што з'яўляецца не важным для нас. Мы занятыя тым, што робім усё магчымае для нашых людзей, мы імкнемся быць абʼяднанымі і рабіць усё, што ў нашых сілах», – сказала Світоліна.