Все новости

Эліна Світоліна: «Прасіла WTA паважаць рашэнне ўкраінцаў»

1 жніўня, 08:40

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№34 WTA) пракаментавала перамогу над спартсменкай з Беларусі Вікторыяй Азаранка (№19 WTA) у першым крузе турніру ў Вашынгтоне.

– Гэта быў цяжкі матч з самага пачатку і да апошняга мяча. Шмат напружаных геймаў. Я пачала гульню добра, але потым, ці ведаеце, яна стала гуляць лепш. Я вельмі радая, што змагла выйграць гэты паядынак у двух сэтах.

Калі вы гуляеце ў матчы, у якім так часта змяняецца дынаміка – вы вялі, яна вяла, сітуацыя пастаянна мянялася – як вы псіхалагічна спраўляецеся з гэтым?

– Проста імкнуся канцэнтравацца на кожным ачку. Таму што так, спачатку я гуляла добра, потым яна – гэта было вельмі складана. Думаю, што канец паядынку гэта быў момант, калі мы абедзве гулялі вельмі добра.

Проста трэба, спрабаваць сканцэнтравацца на кожным ачку, спрабаваць знайсці сваю гульню зноў. Проста спрабаваць зноў і зноў вярнуцца ў матч.

Як вы адрэагавалі на тое, што на табло з'явіліся гэтыя паведамленні, якія тлумачаць заўзятарам, што яны могуць убачыць ці не ўбачыць у канцы матчу (перад гульнёй гледачам абвясцілі, што традыцыйнага поціску рукі паміж гульцамі не будзе – Tribuna.com).

– Я думаю, што гэта правільна, як я ўжо казала на сваёй першай прэс-канферэнцыі, я ведала, што гэта адбудзецца, і, вы ведаеце, што я прасіла WTA паважаць рашэнне ўкраінцаў. Яны гэта зрабілі, і я рада, што яны адрэагавалі, – сказала Світоліна.

У другім раундзе Эліна згуляе супраць расіянкі Дар'і Касаткінай, якую ў гэтым сезоне перамагала на «Ралан Гарос».