Усе навіны

Упершыню з 2018 года на ТВШ выступяць менш за 4 прадстаўнікоў Беларусі

11 студзеня, 22:32

На Australian Open выступяць тры прадстаўнікі Беларусі. Гэта самае малалікае прадстаўніцтва тэнісістаў з Беларусі ў асноўных сетках адзіночных разрадаў на турнірах вялікага шлема за апошнія 6 гадоў.

У 2018 годзе на Australian Open было 2: Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. На ўсіх астатніх ТВШ, за выключэннем Уімблдона 2022, да якога беларусы былі не дапушчаныя, Беларусь была прадстаўлена ў асноўных сетках адзіночных разрадаў мінімум 4 удзельнікамі.

Нагадаем, на Australian Open выступяць Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка. Турнір стартуе 14 студзеня.