Усе навіны

Каментатар Eurosport Рыд Хароп у прамым эфіры назвала вайну Расіі ва Украіне «маленькай»

21 студзеня, 15:20

Падчас трансляцыі матчу ўкраінскай тэнісісткі Марты Касцюк (№37 WTA) і расiянкi Марыi Цімафеевай (№170 WTA) у 1/8 фіналу Australian Open на Eurosport, каментатар Кенды Рыд Хароп назвала Цімафееву прадстаўніцай «краіны, якая зараз удзельнічае ў маленькай вайне».

Гэта адбылося пасля эпізоду, калі Марта адмовілася ад агульнага фота з расіянкай.

Раней на афіцыйных старонках US Open у сацыяльных сетках апублікавалі пост аб перамозе Касцюк над Цімафеевай, дзе адлюстравалі расійскі сцяг. Аднак пасля звароту Марты яны яго выдалілі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.