Tribuna/Тэніс/Блогі/Сабаленка паслала ##### свайго трэнера. Той не пакрыўдзіўся, а толькі паведаміў, што зразумеў, куды трэба ісці

Сабаленка паслала ##### свайго трэнера. Той не пакрыўдзіўся, а толькі паведаміў, што зразумеў, куды трэба ісці

Гармонія ў калектыве.

Аўтар — Pam-pam
3 траўня, 10:54
Сабаленка паслала ##### свайго трэнера. Той не пакрыўдзіўся, а толькі паведаміў, што зразумеў, куды трэба ісці

На турніры ў Мадрыдзе Арына Сабаленка з вялікай цяжкасцю выйшла ў фінал. Яе суперніцай была 4-я ракетка свету – расіянка Алена Рыбакіна, якая выступае за Казахстан. Падпісантка за рэпрэсіі ў Беларусі без варыянтаў аддала першы сэт 1:6. Было шмат нерваў і эмоцый, уласна, як і ў астатніх дзвюх партыях, якія Сабаленка пакінула за сабой – 7:5, 7:6. Камеры зафіксавалі момант, які можна назваць характэрным для матча. Антон Дубраў, які на сёння зʼяўляецца трэнерам беларускай тэнісісткі, паспрабаваў нешта падказаць, але з корта быў раздражнёна пасланы па ўсім вядомым адрасе. Рэакцыя Дубрава? Ён зафіксаваў, што зразумеў, куды яму трэба ісці:

– Я пайшоў ##### [далёка], – прымірэнча канстатаваў трэнер.

Здаецца, крыўдаў у гэтай камандзе няма, а вось вынікі – дакладна ёсць. Фінал у Мадрыдзе будзе згуляны 4 траўня. У ім 2-я ракета свету з Беларусі сустрэнецца з лідарам рэйтынга WTA – полькай Ігай Свёнтак.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты