Tribuna/Футбол/Блоги/Академия BSSF/🔥Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе на Кубку Івуліна ў сімвалічнай форме! Увага на нумары

🔥Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе на Кубку Івуліна ў сімвалічнай форме! Увага на нумары

14 жніўня ў Варшаве пройдзе Кубак Івуліна ў падтрымку палітвязня-журналіста. Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе ў сімвалічнай форме.

Блог — Академия BSSF
Автор — Бэзавы Кіт
11 августа 2022, 12:18
1
🔥Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе на Кубку Івуліна ў сімвалічнай форме! Увага на нумары

14 жніўня ў Варшаве пройдзе Кубак Івуліна ў падтрымку палітвязня-журналіста. Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе ў сімвалічнай форме.

Кожны нумар на форме гульцоў будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі, каб нагадаць кожнаму беларусу аб тым, што адбывалася на працягу двух гадоў. На самой форме будзе размешчаны прынт з іменамі ўсіх палітвязняў.

Гульцы ад каманды BSSF выйдуць пад наступнымі нумарамі:

  • 9.8 — дата, якая не патрабуе каментароў;
  • 10 — дзень, калі загінуў герой Беларусі Аляксандр Тарайкоўскі;
  • 7 — першыя санкцыі ад МАК да беларускага спорту;
  • 12 — дзень памяці Рамана Бандарэнка, а таксама першы жаночы марш у Мінску;
  • 11 — месяц, калі загінуў Раман;
  • 20 — год, які аб’яднаў усіх беларусаў;
  • 2 — столькі гадоў працягваецца наша барацьба с рэжымам;
  • 23.34 — лічбы, пра якія летам 2020 года даведалася ўся Беларусь;
  • 18 — у 18:00 кожны беларус чуе свой гадзіннік у хвіліну памяці палітвязняў;
  • 17 — першая заява УЕФА аб беларускім футболе;
  • 25 — нумар Сашы Івуліна, а таксама дзень Волі.

Далучайцеся да турніру, прыходзьце падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў, бо толькі разам мы пераможам!

📍Чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе: Спартыўны комплекс Orlik, Przy Bażantarni 3, Warszawa

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты