Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Як Клас паказаў Клас. Вынікі 21 туру Бундэслігі

Як Клас паказаў Клас. Вынікі 21 туру Бундэслігі

Апошнія гульні Баварыі, Баера і франкфуртскага Айнтрахта перад еўракубкамі. Бітва аўтсайдэраў у Ніжняй Саксоніі. Гэта і не толькі ў аглядзе 21 туру Бундэслігі.

Автор — Bayern-fan
17 февраля 2014, 01:00

Вітаем усіх, шаноўнае спадарства! 

Першы матч 21 туру адбыўся ў пятніцу ў дзень усіх закаханых. 

Майнц 2-0 Гановер 96

51 - 1-0 Малі

90 - 2-0 Чупа-Мотынг 

Свята ў гэты дзень прыйшло да закаханых, якія заўзеюць за Майнц. На 51 хвіліне, скарыстаўшыся памылкай абароны, Юнус Малі лік адкрыў, а на 90 хвіліне Чупа-Мотынг пасля шэрагу перадач падвеў рысу пад гэтым матчам.

Субота, стандартныя 5 матчаў, на чале з цэнтральным Баер - Шальке, але да яго мы звернемся пазней. Спачатку завітаем у Мюнхен, дзе Баварыя праводзіла апошнюю рэпетыцію перад выездам у шчаслівы для сябе ў мінулым сезоне Лондан:

Баварыя 4-0 Фрайбург

19 - 1-0 Дантэ

34 - 2-0 Шакіры

41 - 3-0 Шакіры

88 - 4-0 Пісара

Баварыя гуляла з Фрайбургам, клубам, які першы ў гэтым сезоне адабраў балы ў мюнхенскага клуба. Але сёння на гэта разлічваць не прыйшлося. На 19 хвіліне абаронца-бамбардзір Дантэ, які забівае ў трэцім матчы з чатырох, лік адкрывае, на 88 кропку ставіць Клаўдыа Пісара, а паміж імі ўмясціўся дубль Чэрдана Шакіры. Адзначым цікавае дасягненне Пісара: ён адзіны дзеючы футбаліст у Бундэслізе, які выйграў 200 матчаў і найлепшы легіянер у гісторыі лігі не збіраецца спыняцца.

Далей у Дортмунд, дзе дэбютаваў пачаткоўца з Сербіі:

Барусія Дортмунд 4-0 Айнтрахт Франкфурт

10 - 1-0 Абамеянг

21 - 2-0 Абамеянг

47 - 3-0 Левандоўскі (пенальці)

68 - 4-0 Йоіч

Дортмунд, адстаючы ад Баварыі ў табліцы, не адстае ў плане рэзультатыўнасці. Пад раздачу на гэты раз папаў франкфуртскі Айнтрахт. Дубль Абамеянга, гол Левадоўскі і дабіванне Йоіча прынеслі Барусіі 3 балы. Адзначаем шыкоўную форму Мхітарана перад Лігай Чэмпіёнаў і хуткі дэбютны гол Мілаша Йоіча. Цяпер ужо науральна можна забыць пра пераход Марыа Гётцэ, зараз Барусіі патрэбна знайсці форварда, напрыклад, Дыега Коста. Лічу, што было б цікава. 

Хафенхайм 1899 4-1 Штутгарт

12 - 1-0 Шыплак

49 - 2-0 Фоланд

66 - 3-0 Шыплак

78 - 3-1 Рудыгер

90 - 4-1 Фірміна (пенальці)

Штутгарт працягвае падзенне. Вось ужо і зона вылету усяго ў адным бале. На гэты раз крупная параза ад Хафенхайму. Дубль Шыплака, галы Фоланда і Фірміна з пенальці прынеслі перамогу "вяскоўцам". 

23 - 0-1 Ласога

51 - 1-1 Кумбела

61 - 2-1 Кумбела

76 - 2-2 Ілічэвіч

85 - 3-2 Кумбела

90 - 4-2 Хохшайд

Чарговая параза Гамбурга, але ў гэты раз ад прамога канкурэнта за месца ў эліце. Хет-трык Кумбелы (першы ў вышэйшай Бундэслізе) забяспечыў перамогу Браўншвайгу. Пасля гэтага матчу быў звольнены Берт ван Марвейк, які праводзіў 100 матч у нямецкім чэмпіянаце. Былому трэнеру зборнай Галандыі не ўдалося дасягнуць добрых вынікаў з "паўночнікамі", паглядзім, ці атрымаецца Мірке Сломцы выратаваць "дыназаўраў ад вымірання".

Вердэр 1-1 Барусія Менхенгладбах

6 - 0-1 Рафаэл

88 - 1-1 Абраньяк

Гладбах завітаў у Брэмен. І адгадайце, як Барусіі ўдалося адкрыць лік? Правільна! Памылка абароны Брэмена. Жахлівую памылку зрабіў Лукім'я. Вердэр павінен дзякаваць Абраньяку, які забіў свой першы гол у Бундэслізе. Шыкоўны атрымаўся стрэл

Вось і цэнтральны матч туру:

Баер Леверкузен 1-2 Шальке 04

28 - 0-1 Гарэцка

66 - 1-1 Сантана (аўтагол)

74 - 1-2 Хунтэлар

Шальке - сапраўднае цуда 2014 году у Германіі. 4 гульні - 4 перамогі. Такі вынік яшчэ толькі ў "самі-ведаеце-каго". Добра, 12 ачкоў з 12, але ж і ў абароне гельзенкірхенцы перасталі рабіць незразумела што. Мабыць, Йенс Келер знайшоў усе ж такі канспекты Юпа Хайнкеса :) . Рэал павінен трымаць вуха востра, бо Горэцка, Фарфан і, канечне, Клас-Ян Хунтэлар сюсюкацца не будуць. 

А вось Баер трошкі хвалюе. Першы гол - памылка Бэндэра, другі - расплата за незабіты дзясяткам секундаў таму выхад сам-насам + пазіцыйная памылка абаронцаў, калі за центральным нападаючым прыглядвае флангавы абаронца - ну што гэта, таварыш Хюпіа? Такія памылкі, на шчасце для Баера, дастаткова рэдкія, але не забываем супраць каго гуляць - ПСЖ, а дакладна Златан Ібрагімавіч выкарыстоўваюць кожную памылку, калі вы хіба што не Аячча. Таму, спадзяемся, што ў аўторак Баер пазбегне такіх памылак і заручыцца "карсіканскай удачай".

Нядзеля. І тут было на што паглядзець

Аўгсбург 0-1 Нюрнберг

65 - 0-1 Дрміч

У супрацьстаянні каманд з Баварыі лепшымі аказаліся госці з Нюрнбергу. Пераможны гол забіў Ёсіп Дрміч. Гэты гол спыніў безпаразную шасціматчавую серыю Аўгсбурга, а Нюрнбергу дапамог аддаліцца ад небяспечнай зоны.

Герта 1-2 Вольфсбург

21 - 1-0 Шэлбрэд

58 - 1-1 Кнохе

78 - 1-2 Д. Каліджуры 

Валявая перамога "ваўкоў" дапамагла абайсці ім гладбахскую Барусію і ўладкавацца на 5 радку табліцы. Да Лігі Чэмпіёнаў 4 балы і 13 тураў. Усе магчыма. Герта ж знаходзіцца ў сярэдзіне табліцы і максімум, на што можна разлічваць - Ліга Еўропы, да яе тры балы і два радкі.

21 тур парадваў нас вялікай колькасцю галоў. У сярэднім было забіта 3,33 галы. Было шмат таксама цікавых падзей: першы гол Хунтэлара пасля пашкоджання, дэбют Йоіча, хет-трык Кумбелы, звальненне ван Марвейка і г. д. Прыкладна заўтра ўвечары традыцыйна распавядзем крыху больш падробна пра лепшых персон туру. 

Бывайце и глядзіце футбол!

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты