Дортмунд 2-0 Мюнхен

Пеп Гвардыёла зноў прайграе Суперкубак Германіі Юргену Клопу. Цяжкае пашкоджанне Хаві Марцінэса. «Гарачая» падртымка Марыа Гётцэ і Роберта Левандоўскі. Усё, чым запомнілася афіцыйнае адкрыцце сезону ў краіне, якая сёлета выйграла Чэмпіянат Свету

Аўтар — Bayern-fan
15 жніўня 2014, 00:58

Віншуем дортмундскую Барусію з перамогай у Суперкубку Германіі!!!

Баварыя прайграла першы трафей новага сезону. Прайграла па справе і без усялякіх шансаў. Гледзячы ў стартавы пратакол, вынік даволі прадказальны, бо асноўныя гульцы Рэкордмайстара яшчэ, у лепшым выпадку, толькі набіраюць форму перад першымі турамі Бундэслігі. Дортмундцы ж правялі збалансаваную падрыхтоўку ў межсезонне, нават з гульцамі, якія гулялі на Чэмпіянаце Свету.

У складзе чэмпіёнаў было даволі шмат новых твараў:

Бернат, якога набылі сёлета ў Валенсіі, лічыўся адным з таленавітых гульцоў мінулагодняй каманды. Па чутках, Гвардыёла верне Давіда Алабу на яго першую і даволі адвыклую пазіцыю на поле: апорнага паўабаронцы, а на месца аўстрыйца перайдзе малады іспанец.

Джанлука Гаудына - галоўны сюрпрыз ад Пепа Гвардыёлы. Даверыў месца ў стартавым складзе 17-гадоваму паўабаронцу з Баварскай акадэміі. Спадзяюся, уключэнне ў стартавы склад на матч супраць Барусіі яшчэ больш падштурхне нямецкага паўабаронцу

Себасцьян Родэ. Былы гулец франкфуртскага Айнтрахта, адна з яго зорак. Апорны паўабаронца павінен забяспечыць на гэтай пазіцыі дастатковую трываласць. Улічваючы, што Швайнштайгера, верагодна, да канца лета мы ў старце не пабачым, бо медыкі Баварыі рэкамендавалі Басціяну 6 тыдней адпачынку, а Хаві Марцінэс пашкодзіў крыжападобныя звязкі на 30 хвіліне матчу і раней 2 круга мы яго не пабачым, набыцце Себасцьяна вельмі дарэчы.

І, канечне ж, галоўнае падпісанне мюнхенцаў - Роберт Левандоўскі

Дортмундцы таксама выставілі на свой першы матч некалькі новых і нечаканых гульцоў:

Маціас Гінтэр - былы абаронца Фрайбурга. Прадстаўнік новага пакалення нямецкіх гульцоў. У свае 20 год ужо стаў Чэмпіёнам Свету. З'яўляецца галоўным кандыдатам на важака нямецкіх абаронцаў праз некалькі год.

Мітчэл Лангерак, Йонас Хофман і Алівер Кірх - хоць і не былі куплены Барусіяй сёлета, але гульцамі стартавага складу іх назваць нельга. Трэба адзначыць, Хофман добра выглядаў ва ўчорашнім матчы. А вось Мічэл Лангерак, падмяняючы Рамана Вайдэнфелера, адчую сябе на месцы Мануэля Ноера ў мінулым сезоне: атакуючая група Баварыі не вельмі турбавала аўстралійскага брамніка. 

Як я ўжо казаў вышэй, перамога Барусіі цалкам заслужаная. Дортмунд прадстаў на фоне Баварыі моцнай, арганізованай і збалансаванай камандай. Справедліва кажучы, склад Баварыі быў далека не першы, да таго ж Пеп Гвардыёла вырашыў крыху паэксперыментаваць, выставіўшы 3 абаронцы. Цікава што адзін з абаронцаў быў Давід Алаба. Менавіта, такую пазіцыю ён займаў упершыню ў сваёй дарослай кар'еры :)

Бачна, што пакуль баварцы толькі выходзяць з вельмі працяглых канікул. Эйфарыя ад перамогі ў Бразіліі павінна адысці, бо наперадзе новы сезон і новыя задачы. Цяпер фаны Баварыі будуць патрабаваць перамогі ў Лізе Чэмпіёнаў. А для гэтага важна не дапусціць расслаблення ў самы адказны адрэзак шляху, як гэта зрабіла Баварыя ў красавіку. Спадзяюся, у іх гэта атрымаецца.

Што датычыцца Барусіі, то гэты матч даў вельмі шмат аптымізму напярэдадні новага сезону. У атацы Дортмунд дзейнічаў няблага, улічваючы што ў Баварыі гулялі там Дантэ, Баатэнг, Хаві Марцінэз і Давід Алаба, і гэта без Марка Ройса, які залечвае зваё пашкоджанне, якое не дазволіла яму выйграць золата Чэмпіянату Свету. У абароне ж хутка вернуцца Хумельс и Вайдэнфелер, таму Дортмунд зноў будзе выглядаць вельмі грозна і з цікавасцю чакаць кваліфікацыйны плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў, дзе пры ўдалых выніках можа апынуцца ў першай карзіне лёсавання.

Сезон у Германіі набірае абароты: на гэтых выхадных - раўнд кубка Германіі, а ў наступную пятніцу стартуе чарговы 52 сезон нямецкай Бундэслігі, дзе на Альянц-арэне будуць змагацца Баварыя і Вольфсбург. 

Спадзяемся, гэты сезон будзе вельмі цікавы і паспяховы для нямецкіх клубаў у еўракубках! 

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Што не так у Дортмундзе
17 снежня 2014, 16:48
7
Наперадзе планеты ўсёй!
6 лістапада 2014, 15:24
1 тур. Пачынаем!
26 жніўня 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 жніўня 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 ліпеня 2014, 01:52
Усе пасты