Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Шыкоўны дэбют Мірка Сломкі ў Гамбургу. 22 тур Бундэслігі. Тут было шмат цікавага

Шыкоўны дэбют Мірка Сломкі ў Гамбургу. 22 тур Бундэслігі. Тут было шмат цікавага

Гамбург нарэшце перамагае, Шальке эканоміць сілы перад Лігай Чэмпіёнаў, а Баер прайграе і прайграе. Чым яшчэ адзначылася Германія, чытайце ніжэй. Бундэсліга не дала засумаваць у гэтыя выхадныя.

Автор — Bayern-fan
24 февраля 2014, 23:51

Канец тыдня выдаўся насычаным на спартыўныя падзеі: завяршэнне Сочы-2014, старт веснавой часткі Еўракубкаў, лёсаванне кваліфікацыі Еўра-2016. Пра першае шмат хто казаў, а пра апошняе пагаворым пазней. Зараз жа вынікі 22 туру Бундэслігі, асаблівую ўвагу надаем матчам 3-х клубаў: Шальке, Барусіі Дортмунд і франкфуртскага Айнтрахта.

Шальке 04 0-0 Майнц 05

Шальке, маючы добрыя моманты, не скарыстаўся імі і разжыўся толькі адным балам у пятніцу. Мабыць, гэта і не так дрэнна, улічваючы, што ў сераду "кобальтавым" гуляць супраць мадрыдскага Рэала ў Лізе Чэмпіёнаў. Нічыя не скінула гаспадароў з 4 месца, ды і госці не страцілі шансаў на выхад у еўракубкі.

Пераходзім да падзей суботы. І завітаем спачатку ў Нюрнберг

34 - 0-1 Кумбела

46 - 1-1 Кіётаке

47 - 2-1 Пекхарт

Браўншвайг не здолеў працягнуць сваю пераможную серыю, хаця першым адкрыў лік. Вызначыўся Домі Кумбела, які забівае другі матч запар. Гаспадары не сталі адцягваць свой адказ. Дзве першыя хвіліны ў другім тайме спатрэбіліся "нюрнбергцам", каб схіліць чашу вагаў да сябе: Кіётаке і Пекхарт прынеслі перамогу гаспадарам. Адзначаем, што Нюрнберг, які не выйграў ніводнага разу ў 1 крузе, зараз стабільна набірае ў кожным матчы 3 балы, выключэнне - матч з Баварыяй.

Неверагодна, але ў гэтым матчы не было рэалізавана 3 пенальці: Кумбела і Бічакчыч з боку Айнтрахта і Кіётаке з боку Нюрнберга. Ва ўсіх трох выпадках выдатна згулялі брамнікі.

 

Штутгарт 1-2 Герта

5 - 0-1 Кабіашвілі

45 - 1-1 Бока

87 - 1-2 Вагнэр

7 параза запар. Апошні раз Штутгарт перамагаў у пачатку снежня. З хлопцамі Томаша Снайдэра робіцца нешта жахлівае. Штутгарт зараз на 15 радку і мае 19 балаў, столькі ж у Гамбурга, які на 16 і на ачко менш у Фрайбурга, які 17. Яшчэ пара такіх гульняў і "швабы" апынуцца ў непрыемным месцы. Што датычыцца матчу, нельга не сказаць пра гол Штутгарта, у Арцюра Бока атрымаўся добры ўдар, але ён не дапамог Штутгарту ў наборы так патрэбных яму балаў. Ну а Герта працягвае барацьбу за Еўропу.

4 - 1-0 Херман

18 - 2-0 Янчке

56 - 2-1 Фірміна

82 - 2-2 Саліхавіч (пенальці) 

Весялосць і Хафенайм у нынешнім сезоне - словы-сінонімы. Гэты матч не стаў выключэннем. На 4 хвіліне памыліўся брамнік, а праз 14 хвілін - цэнтральны абаронца. У выніку - 2-0 пасля 1 тайму. "Вяскоўцы" не сталі адчайвацца і адыгралі гэтае адставанне. Прычым у такім жа стылі, як прапусцілі ў першым: памылка Тэр Штэгена - 2-1, памылка Штранцля, пенальці - Сеяд Саліхавіч бездакорна выконвае прысуд. Нічыя, Гладбаху зноў не удаецца перамагчы ў другім крузе.

Фрайбург 2-4 Аўгсбург

7 - 0-1 Вернер

17 - 1-1 Шмід

73 - 2-1 Мехмедзі

78 - 2-2 Верхаг

84 - 2-3 Халіл Алтынтоп

90 - 2-4 Хан

Самы результатыўны матч былога туру. Трэба падзякаваць камандам за гульню, за шэраг прыгожых галоў. Як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Ну а шэдэўр Джанатана Сміта трэба вызначыць асобна:

Гамбург 3-0 Барусія Дортмунд

42 - 1-0 Йірачэк

58 - 2-0 Ласога

90 - 3-0 Чалханаглу

Неверагодна. Я чакаў ад гэтага матчу чаго заўгодна, але не буйной паразы Дортмунда. І ў першую чаргу перад матчам Лігі Чэмпіёнаў хвалюе тое, як забіваюць Барусіі:

Першы гол - двойчы "жоўта-чорныя" прайгралі дуэлі 2 на 1 (на сваю карысць) ва ўласнай штрафной. Ласога неяк здолеў зрабіць крос праз Шмельцэра і Фрыдрыха, а Йірачэк яго замкнуў праз Абамеянга і Сакраціса.

Гол Ласогі - памылка Шахіна + дзірка ў цэнтры абароны. А калі Мішэль Ласога выходзіць сам на сам, то ён не прамахваецца.

Ну і трэці. Тут каментары залішнія:

3-0. Юрген Клоп іранічна ўсміхаецца, але зараз не да смеху, бо наперадзе выезд у Пецярбург. Без Свена Бендэра і з пытаннямі наконт удзелу ў гульні Левандоўскі.

Вячэрні суботні матч таксама выдаўся цікавым:

Вольфсбург 3-1 Баер Леверкузен

58 - 2-1 Луіз Густава

Калі мяне папросяць ахарэктызаваць гульню Баера ў апошніх матчах я скажу толькі адно: памылкі, памылкі і яшчэ раз памылкі. Нешта незразумелае зрабілася з хлопцамі Саамі Хюпіа. Усю першую палову сезону "аспірынавыя" дэманстравалі амаль што эталон гульні ў абароне, не забываючы пра атаку. Дадаць да гэтага надзейнага Бернда Лена і крыху ўдачы і можна кідаць выклік Баварыі, але страта "сваіх" ачкоў + цяперашнія памылкі ў абароне перакрэсліваюць усе планы наконт нервавання "Рэкордмайстэра" 

Адзін з прыкладаў памылак - гол Луіза Густава

А "ваўкі" усё бліжэй і бліжэй да Лігі Чэмпіёнаў, да Шальке ўсяго 2 балы.

Надзеля, 23 лютага. У Дзень абаронцаў айчыны адбыліся 2 матчы:

Айнтрахт Франкфурт 0-0 Вердэр

Вердэр нарэшце гуляе матч на нуль. Для Айнтрахта гэта таксама нядрэнны вынік. Уся барацьба ўнізе табліцы наперадзе.

Гановер 96 0-4 Баварыя Мюнхен

25 - 0-1 Мюллер

34 - 0-2 Алькантара

59 - 0-3 Мюллер

66 - 0-4 Манджукіч

Баварыя мае магчымасць аформіць чарговае чэмпіёнства ўжо ў сакавіку. Прыкладна, калі ўсё будзе ісці па плану Гвардыёлы і "ўжыванне піцы і гамбургераў" будзе ісці як і зараз, то каранацыя адбудзецца 29 сакавіка. Фантастыка. 

Што датычыцца матчу, усе было прадказальна. 25 хвілін Гановер трымаўся, выглядаў дастойна. Ніякіх пытанняў да яго не павінна быць. Баварыя згуляла ў сваю моц (хоць і далёка не поўную), а Гановер - у сваю.

Герой туру

Рафаэль Шэфер. 

Адбіў 2 пенальці, тым самым, прынёс перамогу свайму клубу. 4 у 5 матчах чэмпіяната ў 2014 годзе.

І, канешне ж, Мірка Сломка.

Паглядзім, як будзе гуляць Гамбург далей, але тое, што было ў суботу - неверагодна

Гол туру

Хакан Чалханаглу

Сімвалічная зборная:

Брамнік: Шэфер (Нюрнберг)

Абаронцы: Рафінья (Баварыя) - Радрыгез (Вольфсбург) - Верхаг (Аўгсбург) - Янчке (Барусія Менхенгладбах)

Паўабаронцы: Мюллер (Баварыя) - Чалханаглу (Гамбург) - Шмід (Фрайбург) - Луіз Густава (Вольфсбург)

Нападаючыя: Ласога (Гамбург) - Вагнэр (Герта)

На гэтым усё. Праз дзень працягнуцца еўракубкавыя бітвы. Сустрэнемся.

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты