Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Манчэстар Юнайтэд - Манчэстар Сіці, якая вартасць чарговага дэрбі?

Манчэстар Юнайтэд - Манчэстар Сіці, якая вартасць чарговага дэрбі?

Пасля паразы Сульшара ад Клоппа, нарвежац знаходзіцца пад каласальным ціскам, нават перамога над Тотэнгэмам не аслабіла напругі на «Олд Траффард», а нічыя з Аталантай пакінула процьму пытанняў. Відавочна, што ў «чырвоных д’яблаў» вялікія праблемы з...

Автор — Paulo
6 ноября 2021, 10:08

Пасля паразы Сульшара ад Клоппа, нарвежац знаходзіцца пад каласальным ціскам, нават перамога над Тотэнгэмам не аслабіла напругі на "Олд Траффард", а нічыя з Аталантай пакінула процьму пытанняў. Відавочна, што ў "чырвоных д'яблаў" вялікія праблемы з гульнёй, няма стабільнасці, шмат перамог здабываецца на індывідуальных якасцях гульцоў, а "Раналду тайм" ратуе становішча МЮ ў Лізе Чэмпіёнаў.

Гвардыёла прайграў у мінулым туры і ўжо на пяць пунктаў адстае ад першага месца, сюды рэхам далятае вылят з Кубкам Лігі. Агулам, для МС гэта складаны перыяд, ёсць пэўныя праблемы ў атацы, калі параўноўваць з мінулымі сезонамі.

У трох сустрэчах у мінулым сезоне абодва бакі выйгралі па адной гульні - у гасцях - з яшчэ адной нічыёй. «Юнайтэд» трыумфаваў у чатырох з сямі апошніх ва ўсіх спаборніцтвах, у той час як Пеп Гвардыёла мае пяць перамог у сваіх васьмі дэрбі на «Олд Трафард» у якасці боса «Сіці».

Такім чынам, параза можа мець фатальны вынік як і для Сульшара, так і для Гвардыёлы. І калі ў гішпанца могуць узнікнуць праблемы ў барацьбе за чэмпіёнства, то Сульшар можа лішыцца сваёй пасады. Нас чакае вельмі напружанная сустрэча, дзе вага памылкі будзе надзвычай вялікай, гэта сустрэча крыху болей за дэрбі.

Другие посты блога

Все посты