Хто выйшаў у чвэрцьфінал жаночага ЕЎРА-2022?
Жаночы ЕЎРА ўжо ўсталяваў шэраг рэкордаў у жаночым футболе, ад колькасці заўзятараў на трыбунах, да самай буйной перамогі ў фінальнай стадыі. Ёсць першыя дэбютанты ў накаўт-стадыі ЕЎРА.
Жаночы ЕЎРА ўжо ўсталяваў шэраг рэкордаў у жаночым футболе, ад колькасці заўзятараў на трыбунах, да самай буйной перамогі ў фінальнай стадыі. Ёсць першыя дэбютанты ў накаўт-стадыі ЕЎРА. Хапае напружанай барацьбы і відовішчных момантаў. Калі вы яшчэ мяркуеце, што жаночы футбол сумны — самы час зірнуць на яго і запэўніцца, што ён варты ўвагі, асабліва, калі да фіналу засталося ўсяго тры крокі.
Англія стала першай камандай, якая трапіла ў чвэрцьфінал ЕЎРА-2022, выйграўшы ў Нарвегіі з лікам 8:0. У накаўт-стадыі да «львіц» далучыліся Германія, Іспанія, Францыя, Аўстрыя, Швецыя, Нідэрланды і Бельгія.
Пройдземся па ўсім групам і прасочым, як каманды прабіваліся ў плэй-оф.
Група А. Англія заваявала сваё месца ў накаўт-стадыі ў якасці пераможцы групы пасля ашаламляльнай перамогі над Нарвегіяй у панядзелак, перш чым завяршыць сваю групавую кампанію “на кані”, перамогшы з лікам 5–0 супраць Паўночнай Ірландыі ў пятніцу.
Нарвежцы ўсё яшчэ маглі далучыцца да «львіц» у васьмі апошніх, перамогшы Аўстрыю, але каманда Ірэн Фюрман абыграла фіналістаў 2013 года на стадыёне «Амекс» і заняла другое месца ў групе А.
Паўночная Ірландыя заняла апошняе месца ў групе з трыма паразамі ў трох матчах.
Група В. Германія захавала свой 100-працэнтны паказчык перамогай над Фінляндыяй у апошняй групавой гульні, замацаваўшы першае месца і пазбегнуўшы чвэрцьфінальнай сустрэчы з гаспадарамі турніра — зборнай Англіі.
Замест гэтага васьміразовыя чэмпіёны Еўропы сустрэнуцца з Аўстрыяй у чвэрцьфінале.
Іспанія атрымала познюю перамогу ў сваёй апошняй групавой гульні супраць Даніі, заняўшы другое месца і арганізаваўшы чвэрцьфінал супраць “Львіц”.
Данія заняла трэцяе месца, а тры паразы запар азначаюць, што Фінляндыя апынецца ў канцы групы.
Група С. Гэта быў апошні тур, а у групе С за плэй-оф змагаліся ўсе каманды.
Швецыя, якая заняла другое месца ў 1987 годзе, абыграла Партугалію з лікам 5:0 і заняла першае месца ў групе і захавала свой рэкорд па выхадзе ў накаўт у кожным ЕЎРА, на якое яны кваліфікаваліся.
Дзеючыя чэмпіёны Нідэрланды перамаглі Швейцарыю з лікам 4:1, занялі другое месца і кваліфікаваліся, арганізаваўшы захапляльную чвэрцьфінальную сустрэчу з Францыяй.
Швейцарыя і Партугалія здолелі набраць у групе ўсяго па ачку і адпраўляюцца дадому.
Група D. Драматычна завяршылася група D.
Францыя ўжо кваліфікавалася як пераможца групы, пасля перамогі над Італіяй і Бельгіі ў сваіх першых двух групавых гульнях. У апошнім матчы яны сустракаліся з Ісландыяй і былі блізкія да трэцяй перамогі, але прапусцілі гол з пенальці на 12-й дададзенай хвіліне(так, на гэтым ЕЎРА ёсць ВАР).
Але нічыёй 1–1 было недастаткова для Ісландыі, бо яны занялі трэцяе месца і сталі першай камандай, якая выбыла з турніру не прайграўшы аніводнай гульні. Трох нічыйных вынікаў не хапіла.
Мінімальнай перамогі Бельгіі над Італіяй з лікам 1:0 у іншай гульні было дастаткова, каб бельгійкі занялі другое месца ў групе, у той час як «скуадра адзура» заняла апошняе месца.
Францыя гуляе смачны матч 1/4 супраць дзеючых чэмпіёнаў Нідэрландаў, а Бельгія супрацьстаіць Швецыі.
Калі адбудуцца чвэрцьфіналы? Серада, 20 ліпеня: Англія — Іспанія
Чацвер, 21 ліпеня: Германія супраць Аўстрыі
Пятніца, 22 ліпеня: Швецыя супраць Бельгіі
Субота, 23 ліпеня: Францыя супраць Нідэрландаў
Пачатак усіх сустрэч а 22:00 па Менску.
https://www.uefa.com/womenseuro/video/0277-15a9431e0568-a792b9e9ff8c-1000--women-s-euro-2022-top-group-stage-goals/ Тут можна паглядзець лепшыя галы групавой стадыі.