Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Вынік дэрбі ў Манчэстары

Вынік дэрбі ў Манчэстары

Манчэстар Юнайтэд прайграе чарговую прынцыповую сустрэчу, да жахлівага выніку з Ліверпулем дадаўся бляклы выступ у Манчэстарскім дэрбі.

Автор — Paulo
7 ноября 2021, 10:08

Манчэстар Юнайтэд прайграе чарговую прынцыповую сустрэчу, да жахлівага выніку з Ліверпулем дадаўся бляклы выступ у Манчэстарскім дэрбі.

Гульня супраць Гвардыёлы агаліла ўсе праблемы "чырвоных д'яблаў": гэта нікуды ня годная гульня ў абароне, 8 дотыкаў у штрафной пляцоўцы суперніка, цэнтральная лінія, нібы адсутная, ніякай спартовай агрэсіі, усё вельмі пасіўна. На полі была толькі адна каманда і гэта не МЮ, татальная дамінацыя "шумных суседзяў", аб гэтым сведчыць статыстыка, плынь гульні ды вынік.

Перад сустрэчэй Уле Гунар Сульшар заяўляў, што МЮ буйнейшы клуб у горадзе, і верагодна, найбуйнейшы ў свеце. Але "Юнайтэд" насамрэч больш нагадваў каманду з ніжэйшага дывізіёна, якая выйшла гуляць супраць МанСіці дзе-небудзь у кубку лігі ці кубку Англіі.

Змрочная статыстыка награвушчваецца, як друз, вакол ног Сульшара, дадаючы яшчэ большага ціску, які ўжо над ім. Тут і вытрачаныя 400млн. пры Сульшары і даражэйшы абаронца, які зараз наўпрост назірае за футболам у цэнтры абароны сваёй каманды. Сюды ідзе жахлівая серыя з 14 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх МЮ прапускае. Сюды ж, паразы ў васьмі сустрэчах на сваім полі ў 2021 годзе. І самае цікавае, прайграныя запар хатнія сустрэчы без забітых галоў, як у 2014 годзе, тыя ж супернікі: Ліверпуль і МанСіці, і мы памятаем, чым гэта скончылася для Дэвіда Моеса.

"Юнайтэд" сыходзіць на міжнародную паўзу ў жахлівым становішчы. Кіраўніцтва ўвесь час было на баку Сульшара, усяляк яго падтрымлівала, але зараз, падаецца ўсе разумеюць, што варта штосьці мяняць.

Варта памятаць, што крызіс у "Юнайтад" пачаўся яшчэ ў тым сезоне. Але летам была гучная трансферная кампанія, вяртанне аднаго з лепшых футбалістаў на "Олд Траффард", такі эмацыйны момант. І вось на эмоцыях першыя туры былі на пад'ёме, але апасля, мы пабачылі ўсё тыя ж праблемы, што і ў канцоўцы мінулага сезона. Гэта лішняе сведчанне, што Сульшар не можна знайсці выйсця з цяперашняй гульнявой крызы.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты