Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Па-чэмпіёнску. Цім Гайсэр і Том Віаль сталі сапраўднымі героямі Гран Пры Прыморскай Шаранты

Па-чэмпіёнску. Цім Гайсэр і Том Віаль сталі сапраўднымі героямі Гран Пры Прыморскай Шаранты

Цім Гайсэр ужо заваяваў тытул у MXGP, Том Віаль за яго пакуль змагаецца ў MX2. Аднак абодва чэмпіёнамі ўжо былі і па-чэмпіёнску выступілі ў французскім Сэн-Жан-д’Анжэлі.

26 августа 2022, 23:02
Па-чэмпіёнску. Цім Гайсэр і Том Віаль сталі сапраўднымі героямі Гран Пры Прыморскай Шаранты

Фота: mxgp.com

Цім Гайсэр ужо заваяваў тытул у MXGP, Том Віаль за яго пакуль змагаецца ў MX2. Аднак абодва чэмпіёнамі ўжо былі і па-чэмпіёнску выступілі ў французскім Сэн-Жан-д’Анжэлі.

Вайна – гэта не мірнае спартыўнае спаборніцтва, і таму нельга назваць абаронцаў Украіны чэмпіёнамі. Але яны дакладна ёсць сапраўднымі супергероямі. Яны мужна змагаюцца за сваю зямлю са страшэнным ворагам, што прыйшоў на іх зямлю. І яна ад пачвар абавязкова будзе вызваленая.

Вораг ужо спынены і не рухаецца далей. Працягваць свой злачынны наступ яму ўжо не дапамагае нішто, а Украіне дапамагае ўвесь цывілізаваны свет, да якога належыць і яна сама, і супраць якога, ваюючы з ёй, якраз ваюе расійскі агрэсар.

Ён ужо цалкам акупіраваў Беларусь, якую тутэйшы дыктатар аддаў свайму гаспадару. З нашай зямлі на нашых суседзяў і сяброў паляцелі ракеты і палезлі орды ваўкалакаў. Але гэта адбылося супраць нашай волі, і мы зычым перамогі і поспеху ўкраінцам. Вызваленне іх зямлі дапаможа нам вызваліць нашу, і ўжо нішто не перашкодзіць нам сябраваць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Нажаль, шлях Украіны да перамогі будзе даўжэйшым, чым сезон чэмпіянату свету па мотакросе, да фіналу якога застаўся ўсяго тыдзень. Затое радасці ад перамогі Украіны будзе значна болей, тым больш што вынікі гэтага сезона сусветнага мотакросавага першынства ўжо вядомыя, і Цім Гайсэр ужо стаў чэмпіёнам у старэйшай катэгорыі MXGP.

А вось у MX2 ўсё будзе вырашацца акурат на фінале, для чаго Том Віаль выдатна пастараўся на хатнім этапе ў Сэн-Жан-д’Анжэлі. Гоншчык Red Bull KTM Factory Racing спачатку выйграў кваліфікацыйную гонку, а ў нядзелю толькі адзін раз саступіў свайму суайчынніку з Monster Energy Yamaha Factory Racing Цібольту Беністану, які выйграў першы заезд.

Дакладней, на старце Том саступіў яшчэ і італьянцу з SM Action Racing Team YUASA Battery Андрэа Адама, які выйграў хол-шот. Але яго хутка абагналі не толькі Беністан з Віалем, але і лідар чэмпіянату і партнёр Цібольта па камандзе Яга Гіртс. Бельгіец ледзь не да самага фінішу спрабаваў атакаваць Віаля, аднак французу ўдалася адбіцца, і Гіртсу прыйшлося задаволіцца трэцяй пазіцыяй.

У другой жа гонцы Яга прыйшлося задаволіцца наогул сёмым месцам, прытым што адразу пасля старту ён апынуўся на шостай пазіцыі, тады як Віаль фінішаваў на першай. Том на самым першым кругу на пару з Беністанам абышоў гоншчыка Team VRT KTM VERITISE Тома Гуёна, які выйграў хол-шот. І хоць потым прапусціў наперад двух сваіх суайчыннікаў, трэцюю пазіцыю ўсё ж утрымаў да самага фінішу.

Віаль перамог і па выніках Гран Пры Прыморскай Шаранты, а Беністан заняў другое месца. Гіртс задаволіўся трэцім, аднак застаўся лідарам чэмпіянату, у якім ён мае 710 ачкоў, усяго на два апярэджваючы Віаля. Трэцім з 564 так і застаецца гоншчык Red Bull GasGas Factory Racing Сімон Лангенфельдэр, які ў першай гонцы заняў чацвёртае месца, а ў другой дзясятым. Гэтак жа GasGas па-ранейшаму замыкае першую тройку ў заліку вытворцаў у MX2, маючы 620 балаў. KTM з 747 ачкамі другі, ну а Yamaha лідзіруе, у яе 764 ачкі.

У пэўнай ступені падобнымі на падзеі гонак MX2 у Сэн-Жан-д’Анжэлі былі гонкі ў MXGP. Тут у кваліфікацыйным заездзе таксама мацнейшым стаў француз – гоншчык Kawasaki Racing Team MXGP Рамэн Фэвр. А ў першай гонцы ў нядзелю перамог завадскі гоншчык Ямахі, толькі ўжо швейцарац Джэрэмі Сівер, які і выйграў хол-шот на старце. Хіба што Фэвр на другой пазіцыі не ўтрымаўся, саступіўшы яе новаму чэмпіёну з завадской Хонды Ціму Гайсэру і задаволіўшыся трэцяй.

Другі заезд Фэвр правёў крыху горш, фінішаваўшы толькі пятым. Хол-шотам жа яго пачаў лідар па іх колькасці Хорхе Прада. Пры гэтым лідзіраваў іспанец з завадской каманды GasGas да самага апошняга круга, на якім, толькі справіўшыся з Сіверам, яго абагнаў Гайсэр, які ўжо можа дазволіць сабе рызыкаваць і ехаць на ўсе грошы.

У выніку славенец выйграў і Гран Пры Прыморскай Шаранты, Сівер заняў другое месца, а Прада замкнуў першую тройку. Затое іспанец вярнуўся на трэцюю пазіцыю і ў чэмпіянаце, у якім мае 557 ачкоў. У Сівера, які знаходзіцца на другім радку, 615 балаў, ну а Гайсэр недасягальны ні для каго з 721 ачком. Вось толькі ў заліку вытворцаў Honda другая, а Yamaha першая – у іх 728 і 760 ачкоў адпаведна. GasGas з 589 баламі трэці.

Сезон чэмпіянату свету па мотакросе скончыцца ў наступныя выхадныя, 2-4 верасня, у турэцкім Аф’ёнкарахісары.

Другие посты блога

Все посты