Tribuna/Футбол/Блоги/Сёння Крышціяну Раналду спаўняецца 39 гадоў! Зараз ён жывая легенда, а калісьці раіўся з Кутузавым

Сёння Крышціяну Раналду спаўняецца 39 гадоў! Зараз ён жывая легенда, а калісьці раіўся з Кутузавым

І цікавіўся пра «Мілан».

5 февраля, 20:50
Сёння Крышціяну Раналду спаўняецца 39 гадоў! Зараз ён жывая легенда, а калісьці раіўся з Кутузавым

Крышціяну Раналду гуляў разам з Віталём Кутузавым падчас сезона 02/03 у лісабонскім «Спортынгу», куды беларус прыйшоў у арэнду за гульнявой практыкай з культавага тады «Мілана». Цікава, што ў той сезон партугалец забіў тры мячы— столькі ж, колькі і Кутузаў, але згуляў Крышціяну на адну гульню больш (25). А ўжо ў наступным годзе Раналду пераехаў у Манчэстэр, дзе выйграў усё, што магчыма.

У нашым новым відэа распавядаем, як адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў усіх часоў паўплываў на аднаго з найлепшых гульцоў у гісторыі футбола:

Другие посты пользователя

Все посты