Tribuna/Футбол/Блогі/Фанаты «Борнмута» крэатыўна прызналіся ў пачуццях украінцу Ілле Забарнаму проста падчас гульні

Фанаты «Борнмута» крэатыўна прызналіся ў пачуццях украінцу Ілле Забарнаму проста падчас гульні

Дапамагла Уітні Х'юстан.

7 красавіка, 15:52
Фанаты «Борнмута» крэатыўна прызналіся ў пачуццях украінцу Ілле Забарнаму проста падчас гульні

Украінец Ілля Забарны дэбютаваў за «Борнмут» на пачатку 2023-га — і за амаль год стаў жалезным гульцом асноўнага складу. У гэтым сезоне на яго рахунку 31 матч у англійскай Прэм'ер-Лізе і адзін забіты мяч.

Шостага красавіка Борнмут гуляў свой матч супраць «Лутана», у якім прайграў з лікам 2:1, а асабіста для Забарнага гэты матч стаў найгоршым у складзе вішняў — з адзнакай 6.1 ён быў прызнаны найгоршым гульцом матча. Але заўзятары «Борнмута» вырашылі падтрымаць украінца пасля правальнай гульні — і ў гэтым ім дапамагла Уітні Х'юстан.

Фанаты англійскага клуба трошкі перарабілі арыгінальны тэкст яе песні «I Wanna Dance with Somebody». Атрымалася вельмі кранальна:

Oh, I wanna dance with Zabarnyi

(Я хачу танцаваць з Забарным)

I wanna feel the heat with Zabarnyi

(Я хачу адчуць цеплыню з Забарным)

Yeah, I wanna dance with Zabarnyi

(Так, я хачу танцаваць з Забарным)

With Zabarnyi who loves me

(З Забарным, што любіць мяне)

Зараз «Борнмут» захрас у сярэдзіне турнірнай табліцы — 12 месца і 41 ачко ў актыве каманды з аднайменнага горада.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты