Гол Гірса ў вароты «Нафтана» прызналі найлепшым у ЧБ сезона-2023
Узорны слалам ад гульца «Слуцка».
Па выніках галасавання сярод супрацоўнікаў беларускіх спартыўных СМІ, быў абраны найлепшы гол у ЧБ сезона-2023. Гэтую ўзнагароду атрымаў 26-гадовы крайні паўабаронца Дзмітрый Гірс, які на той момант бараніў колеры «Слуцка». Дарэчы, адразу пасля голу «Трыбуна» прадказала, што ён стане найлепшым.
Што тычыцца забітага мяча: на 6-й хвіліне гулец падхапіў мяч на сваёй палове поля, абыграў траіх футбалістаў «Нафтана» і метраў з 30 дакладна прабіў у дальнюю «дзявятку». Вось гэтая прыгажосць:
Цікава, што сам Гірс трапіў у футбол выпадкова: да 11 гадоў займаўся лёгкай атлетыкай і пра ніякі футбол не марыў. Зараз гулец не мае клубнай прапіскі, але ёсць інфармацыя, што ён працягне кар'еру ў «Віцебску», які ў гэтым годзе падняўся ў эліту.
Падрабязная статыстыка гульца тут.