Tribuna/Футбол/Блоги/У Іспаніі падчас матчу Ла-лігі заўзятар «Рая Вальекана» засунуў палец у дупу гульцу «Севільі» (ВІДЭА)

У Іспаніі падчас матчу Ла-лігі заўзятар «Рая Вальекана» засунуў палец у дупу гульцу «Севільі» (ВІДЭА)

Падаецца, атрымаў падзяку ад гульцоў «пчол»

6 февраля, 22:54
У Іспаніі падчас матчу Ла-лігі заўзятар «Рая Вальекана» засунуў палец у дупу гульцу «Севільі» (ВІДЭА)

5 лютага «Рая Вальекана» прымаў «Севілью» — гэта павінен быў быць звычайны матч сярэднякоў іспанскага чэмпіянату, які не прэтэндаваў стаць хэдлайнерам спартыўных медыя, але нешта пайшло ня так. Падчас гульні адбыўся сапраўдны харасмэнт супраць гульца «Севільі» Акампаса — фанат мясцовай каманды, які сядзеў на першым радзе, ткнуў пальцам у дупу аргенцінца. Што адбывалася далей, глядзіце самі:

Сам гулец рэзка выказаўся на конт здарэння:

— Спадзяюся, што Ла ліга ставіцца да такога сур'ёзна. Так, як ставіцца да расізму і іншым падобным рэчам. Ёлупы ёсць паўсюль, не ўсе заўзятары такія. Калі б такое здарылася ў жаночым футболе, усе ведаюць, што было б.

Гэткія здзекі не дапамаглі мадрыдцам — «пчолы» прайгралі з лікам 2:1, а Федэрацыя футбола Іспаніі ўжо паабяцала, што правядзе расследаванне эпізода. Гульцы «Вальекана» пасля эпізоду падыйшлі да фаната і з усмешкай нешта яму сказалі, хто ведае, можа, дзякавалі за спробу вывсесці Акампоса з раўнавагі. «Севілья», у сваю чаргу, асудзіла дзеянні заўзятара.

Другие посты пользователя

Все посты