Tribuna/Футбол/Блоги/У перапынку матча Першай Лігі зайграла «блатная» песня

У перапынку матча Першай Лігі зайграла «блатная» песня

6 апреля, 23:08
У перапынку матча Першай Лігі зайграла «блатная» песня

Чаго толькі не ўбачыш у беларускім міноры — тут табе і залагоджванне таматамі, і штучны інтэлект, і драўляныя прыбіральні — але шансон, падаецца, упершыню.

На матчы Першай Лігі паміж дублем жодзінскага «Тарпеда» і «Оршай» зайграла блатная песня — «Мадам» Міхаіла Круга.

Магчыма, гэта быў здзек над гасцямі — некаторымі Орша лічыцца неафіцыйнай крымінальнай сталіцай Беларусі з-за наяўнасці ў горадзе трох турмаў. Але гаспадарам гэта не дапамагло — матч скончыўся з лікам 1:1.

Другие посты пользователя

Все посты