Tribuna/вид спорта не определен/Блоги/Вольны спартовец Іван Ганін ушанаваў памяць беларуса, які загінуў на Майдане

Вольны спартовец Іван Ганін ушанаваў памяць беларуса, які загінуў на Майдане

Міхаіл Жызнеўскі стаў трэцяй ахвярай падчас Рэвалюцыі Годнасці

22 января, 13:17
Вольны спартовец Іван Ганін ушанаваў памяць беларуса, які загінуў на Майдане

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і вольны спартовец Іван Ганін наведаў акцыю салідарнасці, прысвечаную загінуламу на Майдане Міхаілу Жызнеўскаму.

Хлопец з Гомеля загінуў у Кіеве 22 студзеня 2014 года ад стрэла ў сэрца каля стадыёна«Дынама» на Грушэўскага. Пахаваны ў вёсцы Знамя Труда ў Гомельскай Вобласці.

У 2017 годзе прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага званнем Героя Украіны. Ён стаў першым замежнікам, якому было дадзена гэтая ўзнагарода. Беларус уваходзіць у нябесную сотню— сімвалічная назва ахвяраў рэжыма Януковіча часоў Рэвалюцыі Годнасці.

Пахаванне Міхаіла Жызнеўскага:

Жызнеўскі быў чальцом украінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО (Українська національна ассамблея — Українська народна самооборона). У яго гонар названая вуліца ў горадзе Овруч Жытомірскай вобласці.

Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну ў Кіеве:

Другие посты пользователя

Все посты