Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Наперадзе планеты ўсёй!

Наперадзе планеты ўсёй!

Баварыя і Барусія выходзяць у 1/8, Баеру да гэтага застаецца апошні крок, а вось у Шальке ўся барацьба наперадзе.

Автор — Bayern-fan
6 ноября 2014, 15:24

Мюнхенская Баварыя на адным подыху праходзіць гэты групавы раўнд. Адчування такога запасу і такой перавагі ў групе асабіста ў мяне не было вельмі даўно. Нават, у былым сезоне ўсё выглядала не так уражліва як зараз. Наступны прыпынак - Манчэсцер Сіці, які сустрэне Баварыю, не маючы ніводная перамогі ў групе і не разлічваючы на дуэт цэнтральных паўабаронцаў Турэ-Фернандыньо. Калі Гвардыёла вырашыць выставіць праз 3 тыдні ўсю баварскую моц, не цяжка прадставіць, што будзе чакаць Ман. Сіці.

 

Далей пераходзім да віцэ-чэмпіёнаў Германіі, якія першую палову сезона праводзяць вельмі супярэчлва: 17 радок у Бундэсліге і датэрміновы выхад у 1/8 фінала ЛЧ. З вялікімі шансамі зноў адправіць Арсенал пад Баварыю ў першым раўндзе плэй-оф. 

Канчатковую пуцёўку "чмялі" аформілі ў матчах з Галатасараем, які не змог аказаць аніякага супраціву: 8-1 за 2 матчы.

Ну і зараз пра Шальке з Баерам. "Фармацэўты", калі б не транжырства ў матчы з Манака, таксама б святкавалі выхад у 1/8, але пакуль хлопцам Шміта прыйдзецца пачакаць і праз 3 тыдні ўзяць-такі з Манака свае 3 балы. Асабіста для мяне 6 балаў у матчах з Зенітам сталі прыемным сюрпрызам, бо, не гледзячы на ўсё, Зеніт - сур'ёзны супернік, з добрым настаўнікам, прыстойным падборам гульцоў. Ну і канешне нельга не ўспомніць пра Хён Мін Сона.

Шальке ж прайграў Спортынгу ў Партугаліі, чым сур'ёзна абвастрыў барацьбу ў гэтай групе. Раберта Ды Матэа пакуль што не вельмі ўдаецца наладзіць абарону "кобальтавых", але наперадзе 2 тура, адзін з якіх будзе супраць былой каманды Ды Матэа - Чэлсі. Шальке вельмі пажадана браць 6 балаў, ці хаця б 4.

Падводзячы вынікі 4-х тураў Лігі Чэмпіёнаў, можна сказаць, што ў лютым у 1/8 мы пабачым як мінімум 3 прадстаўніка Бундэслігі. І калі Дортмунд з Баварыяй датэрмінова выканалі восеньскую задачу, то Баеру патрэбны 3 ачкі ў хатнім матчы з Манака. А Шальке чакае ўпартая барацьба, і пасля 6 туру кобальтавыя могуць апынуцца як на 1, так і на 4 радку ў групе

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты