Дэрбі на поўначы Лондана, якое будзе вельмі гарачым

Перамога Арсенала забяспечыць ім чацвёртае месца і вяртанне ў ЛЧ. Гэта будзе іх найвышэйшае месца у АПЛ з сезону 2015/16, калі яны занялі другое месца. Гэта таксама будзе першы раз пасля той кампаніі, калі яны скончылі вышэй за Тотэнгэм.

"Шпоры" імкнуцца скараціць разрыў паміж камандамі і паспрабаваць зачапіцца за зону ЛЧ, у выніку перамогі каманды будзе падзяляць усяго адзін пункт.

У першым коле сезона, Арсенал зрабіў вынік за першыя паў гадзіны сустрэчы, забіўшы тры мячы і давёў сваю справу да перамогі. З таго моманту шмат чаго змянілася.

Уга Лёрыс супраць Аарона Рамсдэйла.

Тотэнгэм у студзені сагласаваў новую ўгоду са сваім шматгадовым брамнікам і капітанам каманды Ўго Льярысам. Льярыс нязменна выступае з таго часу, як перайшоў у клуб дзесяць гадоў таму з Ліёна, і, не ўлічваючы, што цяпер французу 35 гадоў, «Шпоры» вырашылі працягнуць кантракт з галкіперам Францыі на два з паловай гады. Іх вера ў Льярыса не згубная. Толькі бразільская пара Алісан і Эдэрсан (па 20) захавалі свае вароты на замку, чым Льярыс у Прэм'ер-лізе ў гэтым сезоне (13), і яго вопыт будзе ключавым у найважнейшай сустрэчы сезона. Льярыс гуляў у 20 дэрбі паўночнага Лондана, тады як Аарон Рамсдэйл гуляў толькі ў адным - і тады ў яго не было шмат працы. Рэмсдэйл зрабіў толькі тры сэйвы, калі ў верасні Арсенал перамог "Шпоры" з лікам 3-1.

Калі Рэмсдэйл далучыўся да "Арсенала" з "Шэфілд Юнайтэд" мінулым летам, некаторыя заўзятары ўсумніліся ў разумнасці марнаваць 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на брамніка , які выбываў два сезоны запар - з "Борнмутам" у 2020 годзе і "Шэфілд Юнайтэд" у 2021 годзе. Але Рамсдэйл быў жыццёва важным для "кананіраў". Яго ўнёсак, у вынік каманды з 12-цю гульнямі на ноль у 31 выхадзе з'яўляецца добрым паказчыкам, а яго паспяховасць сэйваў у 71,6% з'яўляецца шостым лепшым паказчыкам у Прэм'ер-лізе ў гэтым сезоне.

Крысціян Рамэра супраць Габрыэля.

Цэнтральныя абаронцы Крысціян Рамэра і Габрыэль дададуць нотку паўднёваамерыканскай пікантнасці ў дэрбі паўночнага Лондана. Калі « Шпоры» падпісалі Рамэра мінулым летам , іх прыхільнікі былі, зразумела, ўзрушаныя перспектывай пабудовы непраходнага муру ззаду. Рамэра заваяваў мноства прыхільнікаў, гуляючы за Аталанту ў мінулым сезоне, атрымаўшы ўзнагароду лепшага абаронцы года ў Серыі А. Яго статыстыка з 62 адборамі з'яўляецца трэцім паказчыкам у камандзе "Шпор" у гэтым сезоне, хоць ён прапусціў частку кампаніі з-за траўмы, але менавіта яго ваяўнічасць і ёсць асноўным інструментам, каб прыцягваць прыхільнікаў. Рамэра аддае ўсе сілы ў барацьбе за мяч і вяртанне яго для каманды. Так, гэтая рашучасць часам прыводзіла яго да жоўтых картак - ён атрымаў іх восем разоў, што больш, чым любы іншы гулец "Шпор" у гэтым сезоне. Абарона "Тотэнхэма" мела тэндэнцыю памыляцца пад невялічкім ціскам, і 24-гадовы хлопец валодае псіхічнай стойкасцю, каб дапамагчы выкараніць гэтыя дурныя памылкі і адбівацца ад ціску такіх каманд, як МанСіці ды Ліверпуль.

Арсенал падпісаў Габрыэля з Ліля амаль два гады таму, і яго ўплыў на каманду лёгка ацаніць: каэфіцыент перамог Арсенала падымаецца з 36,8% да 59,3%, калі ён пачынае выступаць у Прэм'ер-лізе. Яго прысутнасці вельмі не хапала на пачатку сезона. Ён не гуляў у першых трох гульнях Арсенала, і ўсе яны былі прайграныя. Калі ён вярнуўся, "гарматнікі" выдалі серыю з васьмі гульняў без паразаў. Ён нязменна выступаў разам з Бэнам Уайтам або, у апошні час, з Робам Холдынгам.

Радрыга Бентанкур супраць Махамеда Элнені.

Радрыга Бентанкур прыбыў у Тотэнгэм у дзень заканчэння зімовага вакна пераходаў у студзені на правах арэнды з Ювентуса разам з Дэянам Кулусеўскім. Уругваец дадаў тую дробку класа ў паўабарону "Шпор", якой відаць і не хапала. Ён наладзіў добрую сувязь з П'ерам-Эмілем Хойб'ергам і ўтварылі высокаякасную пару ў сярэдзіне поля. 24-гадовы хлопец з лёгкасцю знаходзіць таварышаў па камандзе. Яго дакладнасць пасоў у 89,1% з'яўляецца трэцім паказчыкам у камандзе "Шпор" у гэтым сезоне, але ёсць яшчэ адзін паказчык, які сапраўды кідаецца ў вочы. Яго паказчык паспяховасці пры доўгіх пасах у 66,7% саступае ў клубе толькі Гары Кейну(68,8%). Ён валодае неабходнай дакладнасцю, каб ператварыць абарону ў атаку, асабліва калі «Шпоры» сядзяць глыбока і б'юць супернікаў у контратацы.

Махамед Элнені таксама ўнёс важны ўклад у апошнія некалькі месяцаў сезона. Заўзятары Арсенала непакоіліся, што траўма Томаса Парцье сарве іх надзеі на фініш у першай чацвёрцы, але Элні бліскуча замяніў яго разам з Гранітам Джака. Ён пачынаў апошнія чатыры гульні Арсенала, і яны выйгралі ва ўсіх. Яго паспяховасць пасоў у 92,5% з'яўляецца лепшым у складзе Арсенала ў гэтым сезоне. Ён адрозніваецца спакоем, можа кантраляваць тэмп у паўабароне і захоўвае халодную галаву на фоне любога хаосу, што будзе жыццёва важным у дэрбі ў чацвер вечарам.

Дэян Кулусеўскі супраць Марціна Адэгаарда.

Дэян Кулусеўскі стаў адным з падпісаннем сезона . Ён прыбыў у арэнду з Ювентуса у студзені і вывеў атаку Тотэнгэма на іншы ўзровень. Яго 8 пасоў на гол у 15 матчах лігі ўжо дастаткова, каб увайсці ў 10 лепшых гульцоў у АПЛ. Ён хутка наладзіў адносіны са сваімі таварышамі па камандзе, зрабіўшы пяць з васьмі галявых пасоў на Сон Хён Міна.

Першапачаткова Арсенал узяў Марціна Эдэгара ў арэнду, перш чым мінулым летам выкупіць яго з «Рэала» . Ён звязвае паўабарону і атаку Арсенала і сапраўды ўзмацніў сваю гульню з пачатку года. Ён стварыў 36 галявых момантаў для аднаклубнікаў у 2022 годзе - чацвёрты паказчык ў Прэм'ер-лізе. «Шпорам» трэба асцерагацца яго пагрозы, тым больш, што 8 з 10 галоў, забітых Эдэгарам у лізе, былі забітыя Эдэгарам на выездзе.

Гары Кейн супраць Эдзі Нкетыя.

Гары Кейн з'яўляецца рэкардсменам сярод бамбардзіраў у дэрбі паўночнага Лондана, за сваю кар'еру ён 11 разоў адпраўляў мяч у сетку Арсенала. Кейн не забіў толькі ў 4 з 14 дэрбі ў лізе і толькі ў адным з сямі дома. Тым не менш, у гэтым сезоне 28-гадовы футболіст выступаў ніжэй за свой ўзровень. Кейн быў на першым месцы ў бамбардзірах і асістах у Прэм'ер-лізе з 23 галамі і 14 перадачамі ў мінулым сезоне, але пасля доўгага і цяжкага лета ў гэтым сезоне ўсё пачыналася не так добра. Але Кейн вярнуўся з прыходам Контэ забіўшы 13 галоў і аддаўшы 8 галявых перадач. Ён і Сон склалі жахлівы дуэт для абаронцаў.

Мікель Артэта зрабіў вельмі ўдалы выбар у атацы ў апошнія тыдні, пакінуўшы Аляксандра Лаказетта на лаўцы запасных, і вывяўшы ў старт Эдзі Нкеціа. Як і Элнені, Нкеція скарыстаўся сваім шанцам. Форвард пачынаў апошнія пяць гульняў Арсенала ў старце і забіў чатыры галы — два супраць Чэлсі ў мінулым месяцы і яшчэ два ў нядзельнай перамозе над Лідсам з лікам 2-1 . Яго галы і галявыя пасы прынеслі Арсеналу дадатковыя сем ачкоў у гэтым сезоне, што робіць яго ўзыйшоўшай зоркай у гонцы за чацвёрку лепшых.

Трэнеры каманд.

І Артэта і Контэ паказалі трэнерскую якасць, збудаваўшы свае каманды і надаўшы ім свайго стылю. Артэта зрабіў слушныя замены ў складзе каманды, ён давярае маладым футбалістам і выйграе з гэтага. Контэ прыйшоў пасярод сезона, але змог наладзіць гульню каманды, якая пачала набіраць пункты і ў рэшце рэшт вядзе барацьбу за ЛЧ. Ён правёў выдатную трансферную працу, узяўшы гульцоў, каб яго тактычны пазл склаўся, бліскучыя мэнэджэрскія хады.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Футбол паўсюль
+15
Популярные комментарии
aviator
0
Спадзяюся на перамогу Арсеналу, даўно не бачылі чырвоных у лч
Написать комментарий
Реклама 18+