Рэал Мадрыд, чатырнаццацікратны ўладалнік Лігі Чэмпіёнаў

Рэал Мадрыд заваёўвае чатырнаццаты кубак Лігі Чэмпіёнаў, а Ліверпуль завяршае сезон так блізка да квадрупла, але адначасова, так далёка.

«Мы хочам перамагчы лепшую каманду свету». Гэтыя словы прагучалі ад Клопа перад гульнёй, ён меў рацыю, бо пасля гульні, Рэал канчаткова зацвердзіўся ў гэтай ролі.

Але, на паперы, фаварытам быў Ліверпуль. Каманда правяла больш роўны сезон, без асаблівых спадаў і няўдалых сустрэч. Яны дайшлі да фіналу з адной паразай і правялі максімальную колькасць сустрэч за сезон, бо дайшлі да трох фіналаў у кубках і вялі зацятую барацьбу з Манчэстар Сіці за АПЛ.

Першы тайм.

Гэта быў вельмі напружаны пачатак. Ліверпуль уключыў высокі прэсінг і вельмі інтэнсіўна дзейнічаў без мяча, калі той на кароткі прамежак часу трапляў у ногі да футбалістаў Рэала. Пры атацы «чырвоных», добра заўважна, як Канатэ «забірае» сабе Вінісіуса, бо Трэнт Александр-Арнольд актыўна прасоўваецца да чужых варот. І гэта працуе, Вінісіус зусім не заўважны і рэдка сустракаўся з мячом, тое ж тычыцца і Бензэма. Першыя 15 хвілін першым нумарам дзейнічае каманда з Англіі.

І вось, пасля вострых падыходаў, Ліверпуль стварае сапраўдны небяспечны момант. Атака, якая паскорылася на правым флангу, калі мяч накіраваўся на Трэнта і той моцна аддаў на Салаха, той, у сваю чаргу, падставіў нагу і накіраваў мяч у ніжні кут варот, але бліскуча зрэагаваў Куртуа. Гэта быў прыгожы момант, які крыху ўскалыхнуў гульню, усе дзеючыя асобы адгулялі выдатна, лепей за ўсіх Куртуа.

Літаральна праз хвіліну, Салах моцна прабіваў з лініі штрафной, але бездакорная пазіцыйная гульня брамніка Рэала і небяспечны ўдар робіцца лёгкай здабычай у пальчатках Куртуа. Таксама праз хвіліну, чарговы наступ Ліверпуля завяршыўся ўдарам Трэнта, вышэй варот, крайні правы абаронца вельмі актыўны ў атацы. Атакуючыя хвалі Ліверпуля, накатваюць на абарончыя муры Рэала амаль бесперапынна, але безвынікова.

Ліверпуль вельмі добра пачаў, але ўсе цудоўна разумелі, хто ім супрацьстаіць і памяталі ўсе папярэднія подзвігі «вяршковых» на шляху да фіналу.

На 21-й хвіліне адбыўся першы момант, які сур’ёзна паўплываў на сыход сустрэчы. Садыё Манэ вельмі тэхнічна згуляў у атачэнні абаронцаў Рэала і прабраўся на пазіцыю для ўдару. Стрэл быў вельмі моцны і накіроўваўся ў ніжні кут варот, блізка каля стойкі, але скачок Куртуа і выкінутая рука, мяч адскоквае ў стойку, ад яе кранаецца спіну брамніка і каціцца ўздоўж варот, так і не перасекшы лінію, Куртуа забірае мяч. У гэты момант стала зразумела, Куртуа праводзіць асаблівую гульню.

Мінае 30 хвілін. Ліверпуль яўна лепшы на полі, яны дамінуюць на газоне, ствараюць моманты і асабліва не хвалююцца ззаду. Але, каманда не можа забіць і адразу ж усплывае цень Карыма Бензэма і Вінісіуса, гэты Рэал выглядае такім, які можа пакараць вас, як толькі зʼявіцца шанец.

Ліверпуль працягваў грукацца ў гэтую браму, якую на ўсе замкі закрыў страж варот Рэала. На 35-й хвіліне добры крос ад Трэнта знаходзіць Салаха і той рэзка прабівае галавой, але Куртуа ў патрэбным месцы і спакойна ловіць небяспечны мяч. Праз хвіліну, Манэ адным рухам пакідае абаронцу за спінай, але ў бліжнім баі не можа перагуляць Куртуа. Гэта 8–0 па ўдарах, але 0–0 па галах…

За першыя 38 хвілін, Ліверпуль нанёс пяць удараў у плошчу варот, столькі ж яны нанеслі за два свае папярэднія фіналы разам.

Канец першай паловы і доўгі пас знаходзіць Бензэма, які мякка яго прымае, прыбірае рухам корпусу Робертсана і кідае мяч уздоўж варот, але Алісан чапляе мяч рукой і сутыкаецца пры гэтым з Канатэ, мяч адскоквае ў свабодную зону, куды кідаюцца два гульцы Ліверпуля і гулец Рэала, у гэтай куламесе мяч адлятае да Бензэма ад нагі Фабінья і той накіроўвае мяч у вароты. Гол, але, уздымаецца сцяг, становішча па-за гульнёй. Доўгая паўза, напруга на ўсіх тварах, што вырашаць суддзі. Гэта быў хаос, жахлівая абарона Ліверпуля, якая да гэтага дзейнічала бездакорна. Аб чым і была гаворка, што Бензэма выглядае на столькі грозна, што ледзь не кожны дотык у штрафной — гэта гол. Паўза зацягваецца, але гэта было відавочнае па-за гульнёй. Не гледзячы на тое, што мяч адляцеў ад нагі Фабіньё, гулец Рэала быў у актыўнай фазе атакі, якая і прывяла да таго, што мяч патрапіў да Бензэма, гэта па-за гульнёй.

Першая палова была цалкам за Ліверпулем. Каманда дыктавала свае ўмовы і валодала перавагай па ўсіх паказчыках. Рэал жа, выстаяў, дзякуючы бліскучай гульні Куртуа, а ў канцы тайма нагадаў усім, што гэтай камандзе не патрэбна шмат шанцаў, каб забіць гол.

Другі тайм.

Другая палова пачалася і гульня крыху раскрылася. Рэал зарухаўся крыху актыўней без мяча і ўключыў элементы прэсінга, гэта не тое, што ў Ліверпуля, але штосьці новае ў стылі гульцоў з ЛаЛігі. Але першы небяспечны момант ізноў у Ліверпуля, радыёкіруемы пас ад Трэнта на Дыяза, які ўжо ў нырку падладжваецца, каб прабіць галавой, але Карвахаль ратуе сваю каманду. Ліверпуль ізноў насядае, абаронцы Рэала адбіваюцца, вельмі часта блакуючы ўдары атакуючай каманды. Куртуа пакуль не здзяйсняў такіх паратункаў,як у першай палове, але добра папрацаваў на прастрэле Трэнта.

На 59-й хвіліне, Рэал добра разбіраецца ў сярэдзіне поля з прэсінгам Ліверпуля і мяч трапляе да Вальвердэ, які атрымаўшы вольную прастору працягвае яго да штрафной і моцна прастрэльвае на далёкую стойку, дзе Вінісіус, пакінуты без апекі, адпраўляе мяч у пустыя вароты. Гол, як часта бывае ў такіх паядынках, з такім сцэнаром, забівае каманда, першым жа ўдарам у плошчу варот. Памылка Трэнта, якая канверсавалася ў гол Рэала, крайні фулбэк выключыўся з эпізоду. 0–1, Рэал павёў.

Гэта было заўважна, што Рэал выйшаў у другой палове больш упэўнены ў тым, што яны атрымаюць сваё. Вельмі дасведчаная паўабарона зрабіла гэты гол, бліскуча згуляў у гэтым эпізодзе, як і ў папярэдніх — Карвахаль.

У Ліверпуля яшчэ было дастаткова часу, каб зраўняць лік. І на 65-й хвіліне Салах добра прабіваў з лініі штрафной, мяч закручваўся пад далёкую стойку, але кідок Куртуа і мяч адбіты. Бліскучы сэйв, Бельгіец у чарговы раз ратуе сваю каманду. Куртуа яшчэ раз перагуляў Салаха, калі той з блізкай адлегласці спрабаваў праштурхнуць мяч у вароты, калі Манэ рабіў скідку галавой уздоўж варот, гэты момант адбыўся праз пяць хвілін, пасля той спробы Салаха.

Клоп задзейнічае ўвесь свой атакуючы патэнцыял, на полі чатыры атакуючыя гульцы: Салах, Манэ, Шота, Ферміна. Каманда валодае мячом і спрабуе прабіць нізкую і шчыльную абарону Рэала, гэта вельмі складана, але моманты ўзнікаюць, праўда, тады ў гульню ўключаецца Куртуа.

На 83-й хвіліне Салах прабівае левай нагой, яго ўдар падпраўляе Шота і мяч ідзе ў супрацьлеглы бок, але Куртуа паспявае скласціся, згрупавацца і адбіць мяч на вуглвы. Што за гульня ў варотах, гэта вышэйшы клас.

Але, пры ўсіх намаганнях Ліверпуля, Рэал працягваў адбівацца і вёў сустрэчу да перамогі. Дасведчаныя гульцы разумна збівалі тэмп, запавольвалі гульню, у ход пайшлі замены. Гэта ўсё разбівала атакуючы імпульсу Ліверпуля, драбіла іх намаганні на інтэнсіўную хаду сустрэчы.

Ліверпуль не пакідаў надзеі, каб выраўняць лік і чарговы момант, які стаў вырашальным, калі Салах бліскуча прыняў доўгі пас, разабраўся з абаронцам і прабіваў, падавалася, што гэта гол, але Куртуа адбіў, ён заняў найбольшую плошчу сваім тулавам, каб мяч дакрануўся да яго рукі і адляцеў на вуглавы. Салах не верыў у гэта, дасталася газону Парк дэ Прэнс. Вельмі важлівы сэйв ад Куртуа, такія моманты адных натхняюць і прыдаюць сілаў, а другім можа падацца, што лепей чым гэта, мы ўжо сёння не зробім.

Пяць хвілін дадаў суддзя. Ліверпуль адчаянна спрабаваў зраўняць лічбы на табло, але Рэал трымаўся цвёрда. Паўмомантаў нават не ўзнікала, каб нейкі шанец на гол і мог бы зʼявіцца.

Лунае фінальны свісток. Рэал чэмпіён. Куртуа робіць забег праз усё поле, каб адсвяткаваць гэта са сваімі заўзятарамі, абсалютна, ён гулец матча.

Вынік.

Ці справядліва, што ў фінале перамагае каманда з адным ударам у плошчу варот?

Калі зірнуць на хаду сустрэчы, то Ліверпуль выглядаў саліднай камандай, але розніцу зрабіў Куртуа. Шэраг выдатнейшых сэйваў, які натхнялі яго партнёраў і наадварот спляжвалі намаганні суперніка. Напэўна, гэта галоўны фактар, Куртуа. Далей, на імгненне страчаная канцэнтрацыя і гэта прыводзіць да голу, дробязь, якая перарастае ў пераможны момант, калі Арнольд праспаў Вінісіуса, ён павінен быў спрабаваць адбіваць той мяч. Рэал дзейнічаў вельмі ўпэўнена, магло падацца, што пад такім ціскам каманда можа пасыпацца, але за плячыма паловы стартавага складу было чатыры пераможныя фіналы і праход па раўнду на вылет гэтага сезона. Ці было гэта шанцаваннем, што Рэал перамагаў у матчах, якія выглядалі прайгранымі, не і фінал стаў чарговым таму доказам: вопыт, трэнер, якасць гульцоў. У дадатак, кожны такі праход, дадаваў ім усё большай упэўненасці, што і вылілася ў спакойную гульню ў сённяшнім фінале.

Гэта быў бліскучы Рэал, гэта быў сезон Анчалоці, які дасягнуў такіх вышынь, якія яшчэ нікому не скараліся. Ён здавалася не рабіў нічога асаблівага, проста не замінаў камандзе перамагаць, гучыць дзіўна, але гэта і ёсць яго каласальны вопыт.

Ліверпуль праводзіў свой трэці кубкавы фінал у сезоне, але так і не змог забіць у гульнявы час, хаця б у адным з іх. Ліверпуль, правёў выдатную кампанію, быў лепшай камандай у фінале, але прайграў лепшай камандзе ў свеце, як адзначыў Клоп перад фіналам.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Футбол паўсюль
+11
Написать комментарий