Tribuna/Футбол/Блогі/Дортмундская «Барусія» прэзентавала спецыяльную форму да юбілею свайго стадыёна. У падобнай «чмялі» гулялі 50 гадоў таму

Дортмундская «Барусія» прэзентавала спецыяльную форму да юбілею свайго стадыёна. У падобнай «чмялі» гулялі 50 гадоў таму

Ну што за прыгажосць!

Аўтар — Sam_Na_Sam
4 красавіка, 14:52
Дортмундская «Барусія» прэзентавала спецыяльную форму да юбілею свайго стадыёна. У падобнай «чмялі» гулялі 50 гадоў таму

Дортмундская «Барусія» ў бліжэйшым матчы (супраць «Штутгарта» 6 красавіка) апранецца ў спецыяльную форму, якую клуб прэзентаваў да 50-гадовага юбілею свайго стадыёна. «Жоўта-чорных» ужо даўно немагчыма ўявіць без «Вестфаленштадыёна» і яго легендарнай «Жоўтай сцяны» – паўднёвай трыбуны за варотамі, якая ўвайшла ў гісторыю за свае непаўторныя перфомансы і гучную падтрымку.

У аснове дызайну кашулі – уласна сама арэна, якая сёння рэдка збірае менш за 80 тысяч заўзятараў. Дарэчы, у падобнай экіпіроўцы «чмялі» гулялі ў 1974-м годзе, калі быў дабудаваны хатні стадыён «Барусіi». Тады ён прыняў чэмпіянат свету, а сёлета рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы. Вось як будуць выглядаць гульцы ў суботу.

Выглядае стыльна і прыгожа. А вось ці прынясе эксперыментальная форма поспех у матчы з канкурэнтам, хутка даведаемся. Трансляцыю гэтага супрацьстаяння варта паглядзець. Не толькі па турнірных, але і па эстэтычных прычынах таксама.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты