Усе навіны

Марук і Фядотка выйшлі ў паўфінал на этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і

7 сакавіка, 11:27

У сераду, 6 сакавіка, у Каіры адбылася кваліфікацыя мужчынскіх індывідуальных спаборніцтваў на Кубку свету па пяцібор'і, удзел у якой прынялі чатыры беларусы.

З адборачнай групы В з трэцім вынікам у паўфінал адабраўся Максім Марук (1182 ачкі).

Іх групы С таксама выйшаў Максім Фядотка з шостай пазіцыі выніковага пратакола (1172 ачкі).

Мужчынскія паўфіналы адбудуцца 8 сакавіка.