Усе навіны

Марыя Гнeдчык: «Пакуль не ведаем канчатковага рашэння па допуску на Алімпіяду»

14 траўня, 22:46

Беларуска Марыя Гнeдчык падзялілася меркаваннем аб магчымым допуску да Алімпіяды. Раней спартсменка выйграла этап Кубка свету па спартыўным пяцібор'і.

– Выступай, набірай ачкі і едзь на Алімпійскія гульні. Іншае пытанне, ці дапускаюць да Алімпіяды. Гэтае пытанне пакуль крыху адкрытае. Мы пакуль не ведаем канчатковага рашэння. Калі стаяла на п'едэстале, замест гімна грала нейкая класічная мелодыя, а паднімалі сцяг нейтральных атлетаў.

Сапраўды, разумела, што калі прыеду ў Беларусь, то мяне сустрэнуць [з чырвона-зялёным] сцягам, а дома апрану касцюм нацыянальны.

Так, было сумна. Узгадвала, калі на Гульнях СНД шмат разоў гімн граў. Хвіліны дзве глядзела фатаграфіі нашай дэлегацыі, якая ездзіла ў Нефцякамск, у нацыянальных колерах на пастаменце. Глядзела, любавалася. Так не заўважаеш, а калі ўсюды проста ў белай «робе», а потым глядзіш на нашу форму, то разумееш, што яна вельмі прыгожая. Наша нацыянальная сімволіка, касцюмы – усё вельмі прыгожа, па-роднаму, – сказала Гнeдчык.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.