Tribuna/Біятлон/Блогі/Нарвежка заехала ў прызы на чэмпіянаце свету па біятлоне. Яна дагэтуль працуе прадавачкай спорттавараў

Нарвежка заехала ў прызы на чэмпіянаце свету па біятлоне. Яна дагэтуль працуе прадавачкай спорттавараў

Раней не магла пражыць з біятлона.

22 снежня, 18:45
Нарвежка заехала ў прызы на чэмпіянаце свету па біятлоне. Яна дагэтуль працуе прадавачкай спорттавараў

Этап біятлоннага Кубка свету ў Ленцерхайдэ атрымаўся надзіва эмацыйным і багатым на нечаканыя вынікі.

Адной з галоўных сенсацый стала бронза 25-гадовай Марыт Скуган у гонцы праследавання (ці можна лічыць медаль зборнай Нарвегіі ў біятлоне сенсацыяй?). Скуган упершыню ў кар'еры здабыла асабістую ўзнагароду такога ўзроўню, але ўвагу да сябе прыцягнула тым, чым займаецца па-за біятлонам.

Выявілася, што нарвежка ў вольны ад трэнаванняў час працуе прадавачкай спартыўных тавараў у магазіне XXL.

«Думаю, мне давядзецца пагаварыць з босам, калі я вярнуся дадому. Я прапусціла нямала змен. Выйду на працу ў аўторак, сераду і чацвер.

Насамрэч, я збіралася ўзяць некалькі працоўных дзён у студзені, але цяпер разумею, што гэта будзе крыху складана», – распавяла Скуган.

Нарвежка яшчэ не замацавалася ў асноўнай зборнай, а праца ў краме дае дадатковы даход

Высокія месцы ў выніковых пратаколах на этапах КС даюць спартсменам нядрэнны заробак, але Скуган яшчэ не ў курсе асноўных расцэнак.

«Я нават не ўяўляю, колькі на гэтым зарабіла», – падзялілася Скуган пасля бронзы ў Швейцарыі.

«Вы сёння атрымалі 9000 еўра», – паведаміў карэспандэнт NRK.

«Калі XXL зможа прапанаваць такі заробак, то абяцаю не звальняцца», – пажартавала нарвежка.

У цэлым за ўвесь сезон КС яна зарабіла каля 270 000 нарвежскіх крон – гэта прыкладна 24 тысячы еўра. Вельмі нядрэнны месячны заробак нават па нарвежскіх мерках.

«Як для пагадзіннай аплаты – гэта фантастычна, улічваючы, што сёння мы працавалі ўсяго 30 хвілін. Але я займаюся гэтым ужо 15 гадоў, і ўлічваючы гэта, аплата можа ўжо і не здавацца такой добрай. Але ўсё гэта можа змяніцца на працягу сезона».

Па выніках першых трох этапаў Скуган займае 14-е месца ў агульнай класіфікацыі КС. Нарвежка заваявала золата ў складзе жаночай эстафеты, пяць разоў заехала ў топ-20 у асабістых гонках і адзін раз паднялася на подыум.

Марыт – абсалютная дэбютантка такога ўзроўню. У мінулым сезоне біятланістка ні разу не патрапіла нават на Кубак IBU.

Ды і ўвогуле на другім па рангу біятлонным турніры яна брала ўдзел толькі ў сезоне-2021/22. Тады выступіла ў трох гонках на этапе ў Брэзна-Осрблье, дзе ейным найлепшым вынікам стала 15-е месца ў спрынце.

Трэнер нарвежскай зборнай Сверэ Хубер Каас вельмі пазітыўна выказваецца пра поспехі Скуган.

«Гэта вельмі ўражвае. Як правіла, спартсменам, якія раней не выступалі на такім узроўні, патрэбны час і досвед, каб прыстасавацца.

Хутчэй за ўсё, яна валодала патэнцыялам унутры, але не магла паказаць яго на спаборніцтвах. Трэба быць вельмі добрай біятланісткай, каб патрапіць у дзясятку на Кубку свету», – растлумачыў трэнер.

«Думаю, на жаль для XXL, зараз гэта можа скончыцца»

Пасля трох працоўных дзён у XXL прызёрка КС па біятлоне вернецца дадому ў горад Стэйнх'ер на калядныя святы.

Калегі Марыт па біятлоннай зборнай актыўна абмяркоўваюць ейную дадатковую працу. Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд мяркуе, што гэта могуць быць апошнія працоўныя дні Скуган у краме.

«Было шмат размоў пра дадатковую працу Марыт, і я думаю, на жаль для XXL, цяпер гэта можа скончыцца. У новым годзе для яе будзе шмат цікавага».

Трэнер Каас таксама не ў захапленні ад падпрацоўкі падапечнай, але ставіцца да выбару спартсменкі з разуменнем.

«Я б ніколі не рэкамендаваў біятланістам займацца чым-небудзь дадатковым паміж спаборніцтвамі. Трэба быць асцярожным, каб не захварэць.

Але мы разумеем, што не ва ўсіх такія зааблочныя даходы, якія дазваляюць не падпрацоўваць на баку, – падсумаваў Хубер Каас.

Фота: NRK, Manzoni/NordicFocus, Marit Ishol Skogan/instagram

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты