Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Цяпер зборную Беларусі U-21 абгулялі пяткамі (літаральна) – пасля Фарэраў здзекваліся партугальцы
Відэа

Цяпер зборную Беларусі U-21 абгулялі пяткамі (літаральна) – пасля Фарэраў здзекваліся партугальцы

Сёмы афіцыйны матч запар без перамог.

Аўтар — Alex Zagorski
12 верасня, 16:39
Цяпер зборную Беларусі U-21 абгулялі пяткамі (літаральна) – пасля Фарэраў здзекваліся партугальцы

Міжнародныя пакуты зборных Беларусі працягваюцца. 12 верасня, праз пяць дзён пасля сенсацыйнай паразы ад Фарэраў (2:3), моладзевая зборная пад кіраўніцтвам Сяргея Ясінскага правяла чарговы матч кваліфікацыі да Еўра, і зноўку прайграла – гэтым разам партугальцам з буйным лікам 0:5 (хаця гэта, у прынцыпе, было прадказальна).

Чатыры мячы пабывалі ў браме Міхаіла Казакевіча ўжо ў першым тайме. Лік з-пад Глеба Якушэвіча адкрыў Фабіу Сілва на 9-й хвіліне. Хаця абаронца з непаразуменнем глядзеў на кіпера - відавочна, чакаў, што той згуляе на выхадзе:

Другі гол атрымаўся даволі спрэчным, што зусім не адмяняе «сякернасці» Максіма Касараба, памылкай якога скарыстаўся Энрыке Араужу:

У выпадку, калі да мяча дакрануўся пяткай ўсё той жа Фабіу Сілва (а здаецца, што дакрануўся), суддзі павінны былі зафіксаваць у Араужу становішча па-за гульнёў. Што думаеце, быў дотык?

Менш чым праз 10 хвілін партугальцы забілі трэці мяч – дакладна пенальці прабіў усё той жа Сілва:

Перад самым перапынкам партугальцы выдалі цалкам вертыкальную камбінацыю, якую завяршыў Сілва шыкарным пасам пяткай на Жоау Маркеша, і той вываліўся на рандэву з Казакевічам – 0:4 на 44-й хвіліне:

Апошні гол у сустрэчы быў забіты на 89-й хвіліне – беларускія абаронцы зноў не разабралі гульцоў у штрафной. Першы стрэл пяткай Казакоў пацягнуў, але на дабіванні першым быў Радрыга Гомеш:

Такім чынам, тры з пяці галоў зборная Партугаліі забіла з выкарыстаннем пятак (спрэчны другі, чацвёрты і пяты). Сённяшняя параза зборнай Беларусі U-21 ад партугальцаў не тое каб сенсацыйная, першы матч таксама буйна саступіла 1:5. Але маладзёжка не перамагае з чэрвеня 2022 года, ўжо ў сямі афіцыйных матчах запар (3 нічыі і 4 паразы) з агульным лікам 6:18. Сяргей Ясінскі хутка застанецца без працы?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты