Tribuna/Хакей/Блогі/ФК Белшына/Дзеючы чэмпіён прайграе ў Беларусі, а «Дынама-Шыннік» перамагае ва ўсіх трох матчах пасля пераезду ў Бабруйск. Як святкуюць у клубе?
Блогі

Дзеючы чэмпіён прайграе ў Беларусі, а «Дынама-Шыннік» перамагае ва ўсіх трох матчах пасля пераезду ў Бабруйск. Як святкуюць у клубе?

Перамога!

Блог — ФК Белшына
Аўтар — KentYara98
27 снежня 2022, 09:48
Дзеючы чэмпіён прайграе ў Беларусі, а «Дынама-Шыннік» перамагае ва ўсіх трох матчах пасля пераезду ў Бабруйск. Як святкуюць у клубе?

Учора «Дынама-Шыннік» нечакана абыграў «СКА-1946». На рахунку Глінскага і Грышкова па два дзейсныя балы. Гэта перамога стала ўжо трэйцяй запар пасля пераезду клуба на родную арэну ў Бабруйск.

Лепшыя моманты гэтага матча:

Віншуем Кірыла Грышкова з першай шайбай у МХЛ:

Словы ад лепшага гульца матча ў распранальні:

- Вельмі крутая гульня. А якія яшчэ могуць быць уражанні, калі мы абыгрывае дзеючага чэмпіёна МХЛ.

– Сапернік нанёс 37 кідкоў у створ тваіх варот. Як тваё фізічны стан цяпер?

- Супернік з самага пачатку навязваў хуткі хакей. Момантаў хоць было і не зусім шмат, але яны былі небяспечныя. Мы справіліся з гэтым ціскам, і дзякуй за гэта партнёрам, якія часцяком не давалі шайбе дайсці да брамы.

– Ты сёння быў прызнаны лепшым у распранальні. Што сказаў партнёрам?

- Сказаў, што нам усё па сілах, бо мы абыгралі дзеючага чэмпіёна МХЛ. Мы можам усё, калі паверыць у сябе.

– Столькі адбітых кідкоў. Будзеш ты ўспамінаць гэты матч?

- Так, магчыма, Я перагледжу хайлайты, таму што ёсць моманты, у якіх можна было згуляць лепш. Ёсць, што паглядзець і разабраць. Галоўны трэнер правільна сказаў, што можна радавацца толькі да 12, а потым ужо рыхтавацца да іншай гульні.

- Вы ў Бабруйску пакуль гуляеце без паражэнняў. У чым сакрэт поспеху?

– Родныя трыбуны, заўзятары, каласальная падтрымка. І гэта ўсё дае штуршок. Дзякуй заўзятарам.

- Сёння на трыбунах было больш за тысячу заўзятараў. Як гэта дапамагае?

- Калі ты глядзіш на трыбуны, а там сотні чалавек скандуюць назву тваёй каманды, ты стараешся гуляць лепш. Гэта сапраўды штурхае. Ты дзеля іх хочаш правесці выдатную гульню. У цябе падымаецца матывацыя, каб зрабіць беларускую публіку больш шчаслівай.

- А пры канцэнтрацыі гэта перашкаджае?

- Ад гэтага канцэнтрацыя толькі павышаецца. Пры пустых трыбунах усё ідзе манатонна, а тут, калі шайба ў тваёй зоне і ўсе крычаць назву тваёй каманды, то канцэнтрацыя павышаецца.

- Аляксей Коласаў распавядаў пасля першага матчу ў Экстралізе, што глядзеў на трыбуны, калі шайба была ў чужой зоне. Ці ёсць у цябе такое?

– Я б так не сказаў, але гэта сапраўды мой першы хакей з запоўненымі трыбунамі. Таму я адчуваў прыемную атмасферу нават у першых двух матчах, хоць і сядзеў на лаўцы

Галоўны трэнер Андрэй Міхалёў пракаментаваў гістарычную перамогу:

- Кожная перамога важная, але калі ты перамагаеш такога суперніка, чэмпіёна, то здабываеш крылы. Гэта заслуга ўсёй каманды. Сёння ўсе хлопцы годна выступілі, пласталіся, выконвалі трэнерскую ўстаноўку – проста малайцы!

- Тры матчы правялі на Бабруйск-Арэне, усе супраць Залатога дывізіёна. У чым сакрэт перамог?

- Заўзятары! Хлопцы выходзяць на лёд зараджаныя, атмасфера вар'ятка, усе падбадзёрваюць іх, таму і перамагаем. Думаю, гэта вялікая заслуга балельшчыкаў.

- Праз дзень яшчэ адзін матч. Як хлопцы выйдуць у сераду пасля такіх эмоцый?

- Хацелі з раніцы ў сераду зрабіць трэніроўку, але вырашылі, што хай адпачнуць, паспяць. Паўгадзіны пакатаемся, гэтага будзе дастаткова. Так, эмоцыі нейкія сышлі і трэба іх кампенсаваць. Не ведаю, можа ў кіно заўтра пойдзем, але пакуль пра гэта не думаем.

Аказалася, што Ягор Борыкаў і Цімафея Каўгарэня пайшлі ў заклад, што калі наша каманда зноў пераможа расійскага суперніка, то хлопцы зменяць свой імідж:

Іншыя пасты блога

Вось і ўсё
30 лістапада 2014, 17:05
1
Першы запіс
14 жніўня 2014, 23:32
3
Усе пасты