Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Шык у дададзены час ад дублёраў «Тарпеда-БелАЗ»: здавалася, голам брамнiка вырвалi нiчыю – а праз тры хвіліны святкавалі перамогу
Відэа

Шык у дададзены час ад дублёраў «Тарпеда-БелАЗ»: здавалася, голам брамнiка вырвалi нiчыю – а праз тры хвіліны святкавалі перамогу

Шакавалi Мазыр.

Аўтар — Бэзавы Кіт
1 траўня 2023, 04:49
Шык у дададзены час ад дублёраў «Тарпеда-БелАЗ»: здавалася, голам брамнiка вырвалi нiчыю – а праз тры хвіліны святкавалі перамогу

Які пераварот гульнi адбыўся ў чэмпіянаце дублёраў!

Да 75-й хвіліны гульні паміж «Славіяй» і «Тарпеда-БелАЗ» лік быў 3:1 на карысць гаспадароў. Аднак каманда гасцей, якую узначальвае Валянцін Міхееў, не здавалася. Спачатку Уладзіслаў Агейчык з далёкай дыстанцыі прабіў упрыцірку са штангай i скараціў адставанне.

А на другой дадазенай суддзёй хвіліне, здавалася, госцi вырвалi нiчыю – гэта брамнік Цімафей Юрасаў пабег у чужую штрафную на падачу вуглавога, быў усiмi забыты і зраўняў лік ударам галавой.

Камбэк? Лепш! Праз тры хвіліны Кірыл Небышынец, які выйшаў на замену, ужо з гульнi адкрыўся пад падачу ў чужой штрафной, прыгожа прабiў у падзеннi – і зрабіў 4:3 на карысць Жодзiна! На гэтым суддзя даў фiнальны свiсток (адметка 4:50)

Цяпер становiшча дубля «Тарпеда-БелАЗ» амаль такое ж, як у асноўнай каманды – 13 ачкоў пасля пяцi сустрэч, больш толькi ў мiнскага «Дынама». Ну а дубль «Славii» з 4 ачкамi застаўся на 11-м месцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты