Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Рудзік усё жыццё чакаў гульняў з расійскімi аматарамi – цяпер не трэба адрывацца: у ЧБ надоўга забанілі за пагрозы расправай
Відэа

Рудзік усё жыццё чакаў гульняў з расійскімi аматарамi – цяпер не трэба адрывацца: у ЧБ надоўга забанілі за пагрозы расправай

Хаця ў камандзе экс-футбалiста БАТЭ іншая версія.

Аўтар — Alex Zagorski
15 верасня, 23:59
Рудзік усё жыццё чакаў гульняў з расійскімi аматарамi – цяпер не трэба адрывацца: у ЧБ надоўга забанілі за пагрозы расправай

2 верасня ў віцебскай зоне Д3 ЧБ праходзіў матч паміж лідарамі: «Газавік» з Вiцебска прымаў «Мёры». I ўжо на 18-й хвiлiне госцi засталiся ў меншасцi – з-за нестрыманасцi экс-футбаліста БАТЭ Філіпа Рудзіка. Перад гэтым здарыўся такi эпiзод: гулец гаспадароў уляцеў у абаронцу «Мёраў» Дзмітрыя Барысава, якi паспеў выбiць уперад. Мяч адляцеў у цэнтр поля, там яго прыняў хтосьцi з «Газавiка», але госцi запрэсiнгавалi i пайшлi ў вельмi небяспечную контратаку.

Але Рудзік вельмi раззлаваўся з-за таго, што пацярпеў Барысаў (як гучыць з улiкам таго, што Фiлiп некалi гуляў за БАТЭ). Экс-футбалiст зборнай Беларусi крыкнуў штосьцi ў спiну галоўнаму арбiтру Станіславу Ананьеву (адзначым, што той з Вiцебска, як i «Газавiк», але для рэгiянальных этапаў Д3 гэта не дзiўна) – суддзя спыніў перспектыўны выпад «Мёраў» і дастаў для паўабаронцы жоўтую картку. Гэта толькi больш завяло Рудзiка – i праз секунды ён убачыў i чырвоную, як потым указалi ў пратаколе, «за нецэнзурныя выказваннi на адрас арбiтраў». У гэты час хтосьцi на лаўцы «Мёраў» гучна бедаваў: «Нахрэна, Філ, навошта гэта рабіць?»

У меншасці каманда з райцэнтру здолела не прайграць. Праз 9 хвілін пасля выдалення Рудзіка госці падлавілі на памылцы абарону «Газавіка» (ВIДЭА). У сярэдзіне другога тайму гаспадары двойчы забілі з розніцай у хвліну (ВIДЭА), але ўтрымаць перамогу ў «Газавіка» не атрымалася – на 90-й хвіліне Ігар Чарняўскі здабыў для «Мёраў» вынiковую нічыю 2:2 (ВIДЭА).

Але, як аказалася, гэта было яшчэ не ўсё. Ананьеў напiсаў у пратаколе, што пасля фiнальнага свiстка Рудзік «падышоў да галоўнага арбітра і ў агрэсіўнай манеры абражаў, пагражаў фізічнай расправай судзейскай брыгадзе». Акрамя гэтага, яшчэ адзін гулец «Мёраў» Юрый Буры атрымаў пасляматчавую чырвоную за «непрыстойныя паводзiны». Нажаль, «Газавiк» спынiў трансляцыю адразу пасля канца гульнявога часу, так што вiдэа эпiзодаў у доступе няма.

У выніку на паседжанні КДК АБФФ, якое прайшло 13 верасня, Рудзік атрымаў дыскваліфікацыю ажно на восем матчаў (Буры – на шэсць). Але ў каментарыях пад паведамленнем пра гэта ў суполцы «Белорусский футбол» герой «Мёраў» у тым матчы Чарняўскі заявіў альтэрнатыўную версiю – у такой форме, за якую i яму можа прыляцець бан.

Неўзабаве там жа выказаўся і сам Рудзік – пабачыў iмкненне «закапаць футбол» у Мёрах, маўляў, каманду з, «як кажуць, вёскi» не хочуць бачыць у лiдарах.

Але ў рэальнасцi за два туры да канца занальнага турнiру «Мёры» гарантавалi сябе ўдзел у 1/8 фiналу плэй-оф са згаданымi Рудзiкам «iншымi вялiкiмi рэгiёнамi», так што маюць усе магчымасцi паказаць, што ж здольныя «даць» больш моцным супернiкам. А калi пройдуць па сетцы далей, то i сам Фiлiп зможа гэта прадэманстраваць – з яго васьмi матчаў бана тры прыйдуцца на апошнiя туры зоны, а стадыi на выбыванне складаюцца з двух матчаў, так што на другую гульню паўфiналу Рудзiк будзе ўжо даступны.

Пакуль жа у гульца ёсць вольны час на iншы футбол – Рудзiк са жнiўня ўлiўся у рэжымны калектыў «ДМедыя», створаны пад расiйскую аматарскую медыялiгу, куды, нягледзячы на намаганнi ў тым лiку Фiлiпа, не здолеў прайсцi адбор.

Цяпер «ДМедыя» гуляе таварнякi з расiйскiмi аматарскiмi камандамi – i такiя госцi, даводзiцца прызнаць, сабiраюць на трыбунах сотнi беларускiх дзяцей, якiя глыбiнна ўвагнаныя сiстэмай у рускамоўную плынь. Пасля аднаго з матчаў Рудзiк у захапленнi казаў, што, хай дзецi заўзелi за супернiкаў, яму было класна, i ён менавiта «такога руху, здаецца, чакаў усё жыццё». Што ж, цяпер ад гэтага нiчога не адцягвае!

Іншыя пасты блога

Усе пасты