Tribuna/Футзал/Блогі/Беларусский футбол/Драгун дапамог міні-футбольнаму «Мінску» разграміць каманду футбалістаў з Д2. Адзначыўся дублем і стаў гульцом матча

Драгун дапамог міні-футбольнаму «Мінску» разграміць каманду футбалістаў з Д2. Адзначыўся дублем і стаў гульцом матча

PR-ход пайшоў не па плане.

Аўтар — KentYara98
10 снежня, 17:08
Драгун дапамог міні-футбольнаму «Мінску» разграміць каманду футбалістаў з Д2. Адзначыўся дублем і стаў гульцом матча

У беларускім міні-футболе стартаваў розыгрыш чарговага Кубка краіны – у барацьбу за галоўны трафей уступілі 40 каманд. Сярод удзельнікаў значацца як прафесійныя каманды накшталт «Сталіцы», «Мінска» і «Вітэна»,так і аматарскія тыпу «Гарадоцкіх львоў» або «Штурму».

Хаця далёка не ўсіх удзельнікаў аматарскай групы можна так сапраўды назваць. У 1/16 фіналу «Мінск» прымаў з «Макслайнам». У складзе намінальных гаспадароў значылася адразу некалькі гульцоў аднайменнай футбольнай каманды з Д2 – з капітанскай павязкай выступаў Сяргей Балановіч, у варотах гуляў Максім Азарко, сярод палявых былі Арцём Уласаў, Артур Кузьміч, Іван Грудзько і Ілля Трачынскі.

У «Мінска» у ростэры таксама быў гулец з вялікага футбола – галоўны трэнер каманды заявіў на матч Станіслава Драгуна. Сталічны клуб падпісаў футбаліста, які завяршыў сваю прафесійную кар'еру, у верасні гэтага года.

Сам Драгун расказваў, што падпісанне – проста PR-ход для прыцягнення ўвагі, але на паркет ужо выходзіў. 16 кастрычніка паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Сталіцы», які яго каманда разгромна прайграла 1:6.

А вось выхад у кубкавым матчы атрымаўся куды больш уражлівым. Драгун вызначыўся дублем у вароты «Макслайна» і дапамог сваёй камандзе разграміць саперніка з лікам 11:2.

Паўабаронца выйшаў на пляцоўку ўжо ў першай палове сустрэчы ў чацвёрцы, якая складалася з дасведчанага Аляксандра Альшэўскага, Данііла Крывіцкага і Яўгена Чыжыка. Гэтых выхад атрымалася не самым удалым – «Мінск» прымудрыўся прапусціць.

Зʼяўленне Драгуна ў другой палове матча было куды больш паспяховым. На 30-й хвіліне паўабаронца замкнуў перадачу ад партнёра, не пакінуўшы шанцаў брамніку «Макслайна» Азарко.

А ўжо праз пяць хвілін парадаваў нешматлікіх заўзятараў сталічнай каманды і другім голам.

Дублямі ў складзе «Мінска» таксама адзначыліся Чыжык і Манаенкаў, але менавіта Драгуна прызналі гульцом матчу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты