Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Сёння ў белфутболе не вельмі напружваюцца, каб прадставіць навічкоў. Стараецца Жодзіна, БАТЭ прыцягнуў Крывушэнку – і атрымаў канфуз

Сёння ў белфутболе не вельмі напружваюцца, каб прадставіць навічкоў. Стараецца Жодзіна, БАТЭ прыцягнуў Крывушэнку – і атрымаў канфуз

Затое які палёт фантазіі ў АБФФ!

Аўтар — Pam-pam
27 лютага, 16:09
Сёння ў белфутболе не вельмі напружваюцца, каб прадставіць навічкоў. Стараецца Жодзіна, БАТЭ прыцягнуў Крывушэнку – і атрымаў канфуз

26 лютага ў Мінску прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе на сезон-2024. Руціннае мерапрыемства раптам прымеркавалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўвогуле зладзілі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Перад пачаткам мерапрыемства прадстаўнікі клубаў і сябры выканкама федэрацыі ўсклалі кветкі ля стэлы «Мінск – горад-герой». Няйнакш, каб павысіць якасць айчыннага футбола.

Як патлумачыў cтаршыня АБФФ Мікалай Шарснёў, такім чынам яму хацелася паказаць, з якім акцэнтам будзе праходзіць новы чэмпіянат.

«80 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецкай «чумы». Гэта павінна быць чырвонай лініяй у нашым разуменні і свядомасці. 80 гадоў мы жывем пад мірным небам. І лёсаванне – першая акцыя. Але, канешне, не апошняя. У гэтым годзе мы паслядоўна будзем праводзіць такую працу па ўсёй Беларусі», – паабяцаў выхадзец з аграрнага сектару.

Атрымалася, канешне, сімвалічна і своечасова – амаль на другую гадавіну таго, як лукашэнкаўскі рэжым дапамог Расіі распачаць уварванне ва Украіну.

Наогул, складваецца адчуванне, што беларускі футбол перажывае крызіс ідэй. І гэта гісторыя не толькі пра ВАВ, якую нейкім чынам прыцягнулі яшчэ і да спартыўнага чэмпіянату. У клубаў маркетынгавых актыўнасцяў таксама небагата.

У міжсезонне каманды, як водзіцца, падпісваюць новых гульцоў, але мала хто намагаецца зрабіць з гэтага падзею. Толькі ў пары клубаў назіраецца адыход ад банальных фатаграфій на клубным фоне ці калажоў з гульцамі.

Прыкладае высілкі «Тарпеда-БелАЗ». Навічкам Аляксею Бутарэвічу і Андрэю Кобецу зладзілі фотасесію ў бібліятэцы.

Яўгена Зямко сфатаграфавалі ў музеі - атрымалася аўтэнтычна.

А вяртанне Максіма Скавыша зафіксавалі, мяркуючы па інтэр'еры, у гарадскім кінатэатры.

Наогул, калі б мы складалі рэйтынг прэзентацый, то Жодзіна было б у лідарах нетрывіяльнасці і асаблівай атмасферы на фота.

Пастараліся і ў брэсцкім «Дынама» – там навічкам дастаўся цэлы відэаролік. Вось, напрыклад, прэзентацыя Мацвея Дуксы. Яна напэўна натхніла заўзятараў.

БАТЭ для прэзентацыі некаторых навічкоў прыцягнуў галоўнага трэнера каманды Ігара Крывушэнку. Гісторыя, можа, і не моцна арыгінальная, але хаця б трошкі выдзяляецца на фоне астатніх клубаў. Напрыклад, такі здымак быў з «ворагам» Івана Бiёнчыка Андрэем Панюковым. Але і тут не абышлося без неадназначнасці. Паводле Панюкова, калі фота з'явілася ў сеціве, новые партнёры адразу пачалі паказваць каментары заўзятараў пад здымкаў: «О, абодва сінія ўжо!» Падобна ці не?

Мінскае «Дынама» для сваіх новых гульцоў падрыхтавала традыцыйную фотасесію на дамашняй арэне. Глядзім на прыкладзе Раймонда Адэолы.

І таксама зрабіла невялічкае прома-відэа.

Нічога незвычайнага не рабіла «Славія» – у клубе спыніліся на простых карцінках з кароткім апісаннем спартыўнай біяграфіі навічкоў.

Такім жа шляхам пайшла і «Іслач», праўда, дызайнерская складанасць іх прэзентацыйнай карцінкі жалае лепшага.

Віцэ-чэмпіён мінулага сезона «Нёман» таксама падрыхтаваў для новых гульцоў толькі карцінкі ў клубнай стылістыцы. На іх знайшлося месца не толькі для фота футбаліста і кароткай інфармацыі пра яго, але і для тытульнага спонсара.

У шматпакутнага «Шахцёра» афіцыйна прадстаўлены толькі трэнерскі штаб. Але калі старэйшаму трэнеру Аляксандру Лісоўскаму і трэнеру брамнікаў Арцёму Саматошэнка зрабілі фота на фоне клубнага лога (хоць і з некалькі крывым кадраваннем), то галоўны трэнер Станіслаў Сувораў быў ушанаваны проста здымкаам з трэнінгу.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты