Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Пра Баўцісту і ўсіх астатніх. Дзейсны чэмпіён сусветнага Супербайка не знайшоў роўных сабе на хатнім этапе ў Барселоне

Пра Баўцісту і ўсіх астатніх. Дзейсны чэмпіён сусветнага Супербайка не знайшоў роўных сабе на хатнім этапе ў Барселоне

Пра Баўцісту і ўсіх астатніх. Дзейсны чэмпіён сусветнага Супербайка не знайшоў роўных сабе на хатнім этапе ў Барселоне

Фота: worldsbk.com

Што толькі ні робяць арганізатары WSBK, каб хоць неяк стрымаць завадскую каманду Ducati і яе лідара Альвара Баўцісту. Ужо і максімальныя абароты рухавіка Panigale V4R абмежавалі, і ўсё роўна ніхто не здольны ўгнацца за іспанцам. Пры гэтым яго канкурэнты часам яшчэ і самі сваё становішча пагаршаюць.

Звар’яцелы расійскі дыктатар, напаўшы на Украіну і прынёсшы ёй пакуты, моцна пагоршыў становішча і сваёй імперыі. Яна цяпер можа разваліцца, нібы картачны домік, нават ад самага малога поспеху УСУ, у якіх наперадзе вялікія поспехі. Яны і беларусам дапамогуць вызваліцца і прыцягнуць да адказнасці мясцовага дыктатара, калі, канечне, ён не парадуе нас раней. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Гоншчыкі радуюць нас амаль кожны ўік-энд, хоць і не заўсёды так, як нам хацелася б. Напэўна хапае і тых, каму цяперашняе дамінаванне Альвара Баўцісты ў сусветным Супербайке паспела надакучыць, хаця абараняе ён пакуль што толькі першы свой тытул. Калі паглядзець на яго трыумфальныя шэсці на папярэднім этапе ў Асэне і на яго хатнім у Барселоне ў мінулыя выхадныя, можна будзе ўпэўнена сказаць, што адной чэмпіёнскай каронай Баў не абмяжуецца. Тым больш што напярэдадні гоначнага ўік-энду ён афіцыйна аб’явіў, што застанецца з Aruba.it Racing-Ducati і ў 2024 годзе.

Матывацыі Альвара напэўна хапае, што ён і пацвердзіў на трасе Каталунья-Монтмела. Хуткім ён быў увесь уік-энд, заваяваў поўл, а потым выйграў і ўсе тры гоначныя заезды. Чырвоныя сцягі ў першым у суботу яму не перашкодзілі. З’явіліся яны на пасля падзення на чацвёртым кругу паміж адзінаццатым і дванаццатым паваротамі бразільскага гоншчыка каманды Petronas MIE Racing Honda Team Эрыка Гранада, які затым быў дастаўлены ў шпіталь (на шчасце, без сур’ёзных траўм, здаецца, абышлося).

Рэстарт, які і першы старт, Баўціста выйграў без праблем. Галоўныя падзеі разварочваліся за яго спінай, дзе за другую пазіцыю спрачаліся яго цяперашні напарнік Міхаэль Рубэн Рынальдзі і верагодны будучы Аксэль Басані, які зараз выступае за Motocorsa Racing. Іх кантактнае супрацьстаянне скончылася нарэшце падзеннем Рынальдзі, у якім Басані быў прызнаны вінаватым, за што атрымаў ад суддзяў праезд па штрафной зоне. Гэта адкінула яго на сёмае месца, а другое і трэцяе занялі галоўныя канкурэнты Баўцісты апошніх гадоў – адпаведна, Топрак Разгатліаглу з Pata Yamaha Prometeon WorldSBK і Джонатан Рэй з Kawasaki Racing Team WorldSBK.

Калі суботняя гонка праходзіла пры сонечным надвор’і, то ў нядзелю раніцай, калі праходзіў спрынт-суперпоўл, неба над Барселонай было зацягнута хмарамі. Стартаваў заезд, аднак, на сухой трасе, і Баўціста ізноў без праблем захапіў лідарства і болей яго не саступаў. Таму цікавей за ўсё было тое, што адбывалася зноў жа ў яго ззаду.

Там якраз Разгатліоглу бароўся з Рынальдзі і абышоў італьянца на чацвёртым кругу. А калі на апошніх нарэшце пайшоў дождж, Міхаэль Рубэн пачаў губляць адну пазіцыю за адной і фінішаваў у выніку толькі восьмым. У тым ліку гэта дапамагло напарніку Разгатліоглу Андрэа Лакатэлі падняцца на трэцюю пазіцыю. Паспрачацца за подыум паспрабаваў быў і Рэй, але для яго ўсё скончылася крыўдным падзеннем перад першым паваротам на апошнім кругу.

І толькі на старце апошняй гонкі Разгатліоглу паспрабаваў кінуць выклік Баўцісце, захапіўшы лідарства. Ненадоўга, зрэшты, бо рухавікі ў Ducati магутныя што ў MotoGP, што ў сусветным Супербайке. Гэту перавагу Баўціста з Рынальдзі і рэалізавалі на другім кругу на доўгай галоўнай прамой барселонскай трасы. Але сапраўдным уладаром гэтай моцы выявіўся толькі іспанец, які на восем з паловай секунд ад’ехаў ад напарніка, які перад самым фінішам саступіў другую пазіцыю Разгатліоглу.

Пераможнага дубля Aruba.it Racing-Ducati не атрымалася, але ўласная задача Баўцісты выконваецца ім выдатна – ён ужо з 236-цю баламі лідзіруе ў чэмпіянаце. У Разгатліоглу, які займае другую пазіцыю, толькі 167 балаў. Лакатэлі замыкае першую тройку, у яго 133 ачкі. Ducati, маючы 241 бал, узначальвае залік вытворцаў, Yamaha другая са 183-ма ачкамі, Kawasaki на трэцяй пазіцыі са 121-м ачком.

Пасля Барселоны ўдзельнікі сусветнага Супербайка змогуць крыху адпачыць. У італьянскім Мізана на трасе імя Марка Сіманчэлі яны зараз праводзяць тэсты, а наступны этап адбудзецца там жа толькі 2-4 чэрвеня.

Іншыя пасты блога

Усе пасты