Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/На тоненькага. Праз чырвоныя сцягі Кайл Кірквуд выйграў гонку IndyCar у Нэшвіле не з вялікай перавагай

На тоненькага. Праз чырвоныя сцягі Кайл Кірквуд выйграў гонку IndyCar у Нэшвіле не з вялікай перавагай

На тоненькага. Праз чырвоныя сцягі Кайл Кірквуд выйграў гонку IndyCar у Нэшвіле не з вялікай перавагай

Фота: indycar.com

Пісьменная стратэгія ізноў стала падмуркам перамогі ў амерыканскай формульнай серыі IndyCar. На гарадской трасе ў Нэшвіле бліснуў разам са сваёй камандай пілот Andretti Autosport Кайл Кірквуд, хаця апошнія кругі даліся яму зусім нялёгка.

Трэці год запар нялёгка, а дакладней, надзвычай цяжка прыходзіцца беларусам, у якіх якраз тры гады таму скралі іх выбар. А сёння фашызм, які катуе нас, саўдзельнічае і ў агрэсіі расійскага супраць Украіны. Яе поўная перамога і безумоўная капітуляцыя чацвёртага рэйха ёсць хоць і не дастатковай, але неабходнай умовай і нашага вызвалення. Таму безумоўнай мусіць быць і ваенная дапамога ўкраінцам. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

На жаль, у ЗША больш няма палітыкаў маштабу Рональда Рэйгана, але добрыя гонкі там праводзіць умеюць па-ранейшаму. І гонка IndyCar на вулічнай трасе ў Нэшвіле ў мінулую нядзелю была добрай, хаця і не для ўсіх. Фелікс Розэнквіст, Аўгусцін Канапіна і Бэнджамін Пердэрсэн, якія за сем кругоў да фінішу сутыкнуліся і заблакіравалі трасу ў адзінаццатым павароце, што і выклікала чырвоныя сцягі, дакладна хацелі б іншага выніку.

Здарэнне гэтае, канечне, было не адзіным цікавым момантам трынаццатага этапу серыі. І, вядома, не галоўным, у адрозненні ад, напрыклад, прарыву Кайла Кірквуда з восьмай стартавай пазіцыі. З поўла гонку пачынаў пілот Team Penske Скот МакЛафлін, які на старце рэалізаваў сваю перавагу. Пераследнікі на першых кругах у яго, зразумела, былі іншыя: канкурэнт з Arrow McLaren Патрысіа О’Ворд і яго партнёр па калектыве Колтан Херта. Дый лідар турнірнай табліцы з Chip Ganassi Racing Алекс Палоў быў у групе лідараў, аднак і Кірквуд патрапіў туды хутка.

Адну пазіцыю, абагнаўшы дзейснага чэмпіёна Уіла Паўэра, Кайл адыграў яшчэ на старце. Затым падняўся яшчэ на адну вышэй, калі пад жоўтымі сцягамі (на дванаццатым кругу ад машыны гоншчыка Dale Coyne Racing with HMD Motorsports Дэвіда Малукаса адарвалася задняе антыкрыло) на піт-стоп з’ездзіў толькі Палоў. Ну а на рэстарце на шаснаццатым кругу амерыканец зарыентаваўся лепей за Херту, які адкаціўся на шостую пазіцыю, пашкодзіў свой балід і накіраваўся ў боксы. У выніку перад Кірквудам засталіся толькі яго партнёр па камандзе Рамэн Гражан і О’Ворд з МакЛафлінам.

Пры гэтым у Патрысіа ўжо пачалі здаваць шыны, і калі ён памыліўся праз гэта ў дзявятым павароце, міма праскочылі і Гражан, і Кірквуд. Уся першая чацвёрка, зрэшты, хутка таксама адправілася на піт-стопы, і ў лідары даволі нечакана выйшаў Палоў, які пасля свайго ранняга наведвання механікаў адкаціўся быў на дваццаць другую пазіцыю. Але Кірквуд пасля свайго прыпынку вярнуўся на трасу на другой пазіцыі і саступаў іспанцу ўсяго паўтары секунды.

І гэтае адставанне Кайл таксама паступова скарачаў. Калі Палоў адправіўся на чарговы піт-стоп на сорак пятым кругу, паміж ім і Кірквудам ужо і секунды не было. Пілот Andretti перасядзеў канкурэнта з Chip Ganassi Racing на некалькі кругоў, адклаўшы візіт у боксы да пяцьдзесят першага. А галоўнае, што на трасу вярнуўся перад ім. Пры гэтым пасля свайго піт-стопу кругам пазней паміж імі ўклініўся МакЛафлін.

Палоў пасля ўзяўся эканоміць паліва, што вельмі нават магло мець плён, бо за дзесяць кругоў да фінішу здарылася тое самае сутыкненне Розэнквіста, Канапіна і Педэрсэна, праз якое гонку пасля кароткага перыяду аўтамабіля бяспекі прыйшлося спыніць чырвонымі сцягамі. Рэстарт прайшоў таксама за пэйс-карам, а непасродна на гонку ў пілотаў засталося ўсяго чатыры кругі. Кірквуд спачатку адарваўся ад МакЛафліна на 1,3 секунды, але затым новазеландзец скараціў адставанне да 0,763. Часу для сапраўднай атакі яму, зрэшты, не хапіла, і ён задаволіўся другім месцам, выстаяўшы ў сваю чаргу пад уціскам з боку Палоў, які фінішаваў трэцім.

Хаця Алекс усё роўна спачуваецца добра, лідзіруючы ў чэмпіянаце за чатыры этапы да канца сезона з 513-цю ачкамі. Джозэф Ньюгардэн і Скот Дзіксан, якія ў Нэшвіле фінішавалі чацвёртым і пятым адпаведна, захавалі другую і трэцюю пазіцыі. Амерыканец з Penske мае 429 балаў, новазеландзец з Chip Ganassi Racing – 387.

Наступны этап серыі IndyCar пачынаецца ўжо літаральна заўтра, і прымае яго ізноў траса ў Індыянапалісе, яе так званая дарожная канфігурацыя, на якой у траўні поспех меў якраз Палоў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты