Tribuna/Тэніс/Блогі/Матчбол/Крывадушнасць Сабаленкі такі працуе – глядзім, хто з зорак павіншаваў тэнісістку з першым радком рэйтынгу WTA

Крывадушнасць Сабаленкі такі працуе – глядзім, хто з зорак павіншаваў тэнісістку з першым радком рэйтынгу WTA

Суайчыннікі і чэмпіёны замежжа.

Блог — Матчбол
Аўтар — Alex Zagorski
12 верасня, 19:48
Крывадушнасць Сабаленкі такі працуе – глядзім, хто з зорак павіншаваў тэнісістку з першым радком рэйтынгу WTA

Пасля паразы полькі Ігі Швёнтак у 1/8 фіналу US Open 4 верасня стала вядома, што тэнісістка з Беларусі Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры ўзначаліць рэйтынг WTA. Яна стала 29-й першай ракеткай свету ў гісторыі і 8-й сярод тых, хто здолеў узначаліць рэйтынг і адзіночнага, і парнага разраду.

З вядомых прычын звычайных беларусаў поспехі Сабаленкі даўно не радуюць і не цікавяць: тэнісістка столькі раз казала, што яе не цікавіць палітыка, але гэта не перашкаджала ёй сустракацца з лукашэнкам, у тым ліку пасля выбараў-2020, а пасля расійскага нападу на Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, якую так ласкава даў агрэсарам дыктатар, адмоўчвалася ад пытанняў наконт падтрымкі тырана. І як па-рознаму яна вядзе сябе на публіцы і калі ніхто не бачыць:

11 верасня Сабаленка атрымала ўзнагароду першай ракеткі свету, вось што яна сказала з гэтай нагоды:

– Калі хто-небудзь калі-небудзь сказаў бы мне, калі я толькі пачала гуляць у тэніс, што аднойчы я стану нумарам адзін у свеце, я б ніколі ў гэта не паверыла. Але мне вельмі пашанцавала і я ўдзячная за тое, што на працягу ўсяго жыцця мяне падтрымлівала мая сям'я і людзі вакол мяне, каб дасягнуць таго, што ў мяне ёсць сёння!

Дзякуй усім за вашыя цёплыя паведамленні, я адчуваю сябе асаблівай. Галодная да большага! – напісала Сабаленка ў Instagram.

Здаецца, крывадушныя паводзіны Сабаленкі працуюць: тым, хто як і Арына нібыта па-за палітыкай, шмат цікавей гісторыі поспеху дзяўчыны з невялікай краіны, у якую ніхто не верыў (гэтую мантру тэнісістка паўтарае пры кожнай магчымасці). У каментарах Instagram Сабаленку акрамя суайчынніц віншавалі і замежныя зоркі.

Вось экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі і праўладнай падпісанткі з біятлону Дзінары Алімбекавай:

Былы №1 рэйтынгу з Германіі Барыс Бэкер:

– Віншую, Арына! Ты павінна ганарыцца ўсімі сваімі дасягненнямі да гэтага часу.

Пуэрта-рыканская чэмпіёнка Алімпіяды-2016 у адзіночным разразде Моніка Пуіг:

– Мае віншаванні!

Аўстралійская былая першая ракетка свету, пераможца шасці турніраў Вялікага шлему Рэнэ Стабс:

– Мае віншаванні, і гэты вобраз проста агонь!

Ураджэнка ўкраінскага Львова, расійская тэнісістка, чэмпіёнка АГ-2016 у парным разрадзе Алена Весніна:

Фанатам Сабаленкі выявіўся і аўстралійскі актор Саліван Стэплтон, вядомы па ролях у «Па ваўчыных законах» і «300 спартанцаў: Росквіт імперыі»:

– Віншую! Не турбуйся пра US Open, яшчэ шмат чаго будзе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты